RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб адтэрміноўцы ці растэрміноўцы выплаты ўвазных мытных пошлін, падатку на дабаўленую вартасць

Магілёўская мытня інфармуе, што 17 ліпеня ўступіла ў сілу Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2022 г. № 441 «Аб адтэрміноўцы або растэрміноўцы выплаты ўвазных мытных пошлін, падатку на дабаўленую вартасць».

Даная пастанова вызначыла пералік са 103 сістэмаўтваральных і (або) горадаўтваральных прадпрыемстваў (арганізацый), якім аказваецца падтрымка ў мэтах рэалізацыі мер, накіраваных на павышэнне ўстойлівасці эканомікі. 17 прадпрыемстваў Магілёўскага рэгіёна ўключаны ў гэты пералік.

У межах названай падтрымкі пры ўвозе на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза тавараў (за выключэннем падакцызных тавараў, якія не выкарыстоўваюцца ў вытворчасці) прадастаўляецца адтэрміноўка выплаты падатку на дабаўленую вартасць.

Даная адтэрміноўка прадастаўляецца на тэрмін не больш за шэсць месяцаў з дня, наступнага за днём выпуску тавараў у адпаведнасці з мытнай працэдурай выпуску для ўнутранага спажывання, без забеспячэння выканання абавязку па выплаце падатку на дабаўленую вартасць. Працэнты за прадастаўленне адтэрміноўкі выплаты ПДВ не выплачваюцца.

У якасці заявы аб прадастаўленні адтэрміноўкі выплаты ПДВ разглядаецца дэкларацыя на тавары, зарэгістраваная ў перыяд з 17 ліпеня па 30 верасня 2022 года. Пры гэтым у графе 44 дэкларацыі на тавары пад кодам віду дакумента «07014» неабходна ўказаць пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2022 г. № 441.

Рашэннем аб прадастаўленні адтэрміноўкі выплаты ПДВ з’яўляецца рашэнне мытнага органа аб выпуску тавараў згодна з гэтай дэкларацыяй на тавары.

Пастанова Савета Міністраў таксама вызначыла, што ўключэнне юрыдычнай асобы ў пералік сістэмаўтваральных і (або) горадаўтваральных прадпрыемстваў (арганізацый) з’яўляецца пацвярджэннем наяўнасці падставы для прадастаўлення адтэрміноўкі або растэрміноўкі выплаты ўвазных мытных пошлін (без выплаты працэнтаў за адтэрміноўку або растэрміноўку), якая прадастаўляецца на тэрмін не больш за 6 месяцаў у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 59 Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза.