RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Па новых правілах фізічныя асобы будуць выплачваць зямельны падатак і падатак на нерухомасць

Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Магілёўскай вобласці паведамляе, што ў сувязі са змяненнем парадку выплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, гэтыя падаткі за 2022 фізічныя асобы будуць выплачваць у 2 этапы:

1 этап – не пазней за 15 лістапада 2022 г. – авансавым плацяжом у памеры 50 % ад налічанай за бягучы год сумы маёмасных падаткаў (на падставе паведамлення падатковага органа, уручаецца плацельшчыку – фізічнай асобе – не пазней за 1 верасня 2022 г.).

У паведамленні будзе паказана ўся вылічаная сума за 2022 год і адлюстраваны памер авансу, які трэба выплаціць менавіта ў бягучым годзе.

2 этап – не пазней за 15 лістапада 2023 г. – астатняя частка маёмасных падаткаў за 2022 год (на падставе паведамлення падатковага органа, уручаецца плацельшчыку – фізічнай асобе – не пазней 1 верасня 2023 г).

З 2024 года плацельшчыкі будуць цалкам выплачваць маёмасныя падаткі за папярэдні год (г. зн. за 2023 год).

Паведамленне на аплату маёмасных падаткаў уручаецца плацельшчыкам адным з наступных спосабаў:

– лістом па пошце;

– праз асабісты кабінет плацельшчыка (для фізічных асоб, падключаных да электроннага сэрвісу).

Выплаціць падаткі можна:

– з дапамогай інтэрнэт-банкінгу, у тым ліку ў асабістым кабінеце плацельшчыка;

– праз інфакіёск;

– у любым аддзяленні банка або на пошце.

Падрабязную інфармацыю аб вылічаных маёмасных плацяжах можна ўдакладніць у падатковай інспекцыі па месцы знаходжання аб’ектаў нерухомасці і (або) зямельных участкаў.

Інфармацыя аб кантактных тэлефонах падатковых органаў размешчана на афіцыйным сайце падатковых органаў nalog.gov.by у раздзеле «Актуальнае» – «Тэлефоны для атрымання кансультацый па маёмасных падатках фізічных асоб».

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці