RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Асабісты кабінет плацельшчыка дапоўнены новым сэрвісам «Інфармацыя аб сумах падаткаў і плацяжоў»

У Асабістым кабінеце плацельшчыка для фізічных асоб прадастаўлена магчымасць прагляду і анлайн-аплаты сум падатку на нерухомасць, зямельнага і транспартнага падаткаў.

Інфармацыя аб падатковых плацяжах адлюстроўваецца на галоўнай старонцы асабістага кабінета пасля ўваходу ў электронны рэсурс і змяшчае звесткі аб налічаных за 2022 год сумах да выплаты па падатку на нерухомасць і зямельным падатку ў цэлым па аб’ектах падаткаабкладання (г.зн. агульныя сумы за 2022 год), а па транспартным падатку – даплата за 2021 год.

Важна! Асаблівасць 2022 года – выплата 50% налічаных за 2022 год сум маёмасных падаткаў (зямельны і на нерухомасць) па тэрміне 15.11.2022. Астатнія 50% трэба будзе даплаціць у 2023 годзе.

Такім чынам, на галоўнай старонцы Асабістага кабінета адлюстроўваюцца агульныя сумы налічаных маёмасных плацяжоў, а пры выбары анлайн-аплаты толькі тыя сумы, якія неабходна заплаціць па тэрміне 15.11.2022:

– 50% сум падатку на нерухомасць і зямельнага падатак за 2022 год;

– даплата транспартнага падатку за 2021.

Дэталёвая інфармацыя аб сумах, якія падлягаюць выплаце, і тэрмінах выплаты даступная ў Асабістым кабінеце плацельшчыка ў раздзеле «Інфармацыя аб сумах падаткаў і плацяжоў» па кнопцы «Падрабязней».