RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб перавозцы тавараў па мытнай тэрыторыі ЕАЭС

Магілёўская мытня паведамляе, што 10 верасня 2022 года ўступае ў сілу рашэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 9 жніўня 2022 г. № 112 «Аб вызначэнні катэгорый тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру рээкспарту, якія для іх перавозкі (транспарціроўкі) па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза не змяшчаюцца пад мытную працэдуру мытнага транзіту, і унясенні змяненняў у пункт 18 парадку запаўнення дэкларацыі на тавары».

Названым рашэннем прадугледжана, што для перавозкі тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру рээкспарту, не змяшчаюцца пад мытную працэдуру мытнага транзіту:

– тавары, атрыманыя (утвораныя) у выніку аперацый па перапрацоўцы на мытнай тэрыторыі ЕАЭС (за выключэннем падакцызных тавараў);

– шматабаротная (зваротная) тара, прызначаная для ўпакоўкі і абароны тавараў.

Акрамя таго, для такіх тавараў Рашэннем уносяцца змены ў парадак запаўнення дэкларацыі на тавары, зацверджаны Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 20 мая 2010г. № 257.

Таксама звяртаем увагу на асаблівасці перавозкі тавараў ЕАЭС з адной часткі мытнай тэрыторыі ЕАЭС на іншую частку праз тэрыторыі дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС.

Так, згодна з палажэннямі артыкула 304 Мытнага кодэкса ЕАЭС у выпадку, калі ў дзяржаве-члене ЕАЭС (напрыклад, у Рэспубліцы Беларусь), на тэрыторыі якой тавары ЕАЭС змяшчаюцца пад мытную працэдуру мытнага транзіту, у дачыненні да такіх тавараў устаноўлены стаўкі вывазных мытных пошлін, мытныя аперацыі, звязаныя з памяшчэннем названых тавараў пад мытную працэдуру мытнага транзіту, ажыццяўляюцца выключна ў мытным органе, у рэгіёне дзейнасці якога знаходзіцца адпраўнік тавараў.