RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці трэба плаціць падатак пасля продажу рэчы на «барахолцы»?

У адпаведнасці з пунктам 44 артыкула 208 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызваляюцца ад падаходнага падатку даходы (акрамя даходаў, атрыманых ад выплатнага адчужэння маёмасці ў сувязі з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці), атрыманыя фізічнымі асобамі ад выплатнага адчужэння іншай маёмасці, якая належыць ім на праве ўласнасці.

Іншымі словамі, даход, атрыманы ад продажу фізічнай асобай рэчы, якая належыць яму (лішняй запчасткі да аўтамабіля або іншых былых ва ўжыванні рэчаў) іншай фізічнай асобе (не мае значэння, грамадзянінам якой краіны ён з’яўляецца), не будзе абкладацца падаходным падаткам (калі толькі прадавец не выступае як індывідуальны прадпрымальнік).

У той жа час, калі такая дзейнасць і прыбытак ад яе будуць насіць сістэматычны характар (напрыклад, сістэматычны продаж рэчаў, якія першапачаткова набываюцца для перапродажу), то яе ажыццяўленне магчыма толькі ў межах дзейнасці зарэгістраванага суб’екта гаспадарання.

 

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці