Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь нагадвае, што з 1 студзеня 2023 г. юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пры ажыццяўленні рознічнага гандлю харчовымі таварамі, у тым ліку сельскагаспадарчай прадукцыяй, на кірмашах, гандлёвых месцах абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне.
Улічваючы, што аднамомантавае падключэнне касавага абсталявання ўсіх зацікаўленых суб’ектаў гаспадарання да сістэмы кантролю касавага абсталявання не ўяўляецца магчымым, неабходна загадзя:
– набыць праграмныя касы або касавыя апараты (далей – касавыя апараты);
– заключыць з рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей – РУП ІВЦ) грамадзянска-прававы дагавор на рэгістрацыю і інфармацыйнае абслугоўванне касавага абсталявання ў сістэме кантролю касавага абсталявання (далей – СККА), падаць заяўкі на падключэнне касавага абсталявання да СККА.
Дагавор з РУП ІВЦ з’яўляецца публічным, азнаёміцца з ім можна на сайце https://skko.by/
Інфармацыя аб аператарах праграмных касавых сістэм, праграмных касавых сістэмах і праграмных касах, дапушчаных да выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, размешчана ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт на афіцыйным сайце РУП ІВЦ (https://info-center.by/services/cashdesks).
Інфармацыя пра мадэлі касавых апаратаў, дазволеных да выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змяшчаецца ў дзяржаўным рэестры мадэляў (мадыфікацый) касавых падсумоўвальных апаратаў і спецыяльных камп’ютарных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і даступная на афіцыйным сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (https://registry.belgiss.by/).
Перад зваротам у РУП ІВЦ суб’ектам гаспадарання:
– тым, хто мае намер выкарыстоўваць праграмную касу, неабходна заключыць дагавор з аператарам праграмнай касавай сістэмы;
– тым, хто мае намер выкарыстоўваць касавы апарат, неабходна заключыць дагавор з цэнтрам тэхнічнага абслугоўвання і рамонту касавых апаратаў (далей – ЦТА) на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт касавага апарата.
Міністэрства падаткаў і збораў дадаткова рэкамендуе суб’ектам гаспадарання да набыцця імі касавых апаратаў і праграмных кас удакладняць у прадаўцоў касавага абсталявання магчымасць наступнай дапрацоўкі касавых апаратаў або праграмных кас для выкарыстання пры рэалізацыі тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі. Дапрацоўка і замена касавага абсталявання для выкарыстання пры рэалізацыі тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі, плануецца ў 2023–2025 гадах.
З пералікам ЦТА можна азнаёміцца па спасылцы https://skko.by/service_centers/.
Падрабязная інфармацыя па пытанні набыцця і падключэння касавага абсталявання да СККА размешчана на афіцыйным сайце РУП ІВЦ у раздзеле «Сістэма кантролю касавага абсталявання».