RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Увага! Не паўтараць трагічных памылак!

Страшная трагедыя, якая забрала жыцці шасцярых чалавек, у тым ліку дзіцяці, адбылася 17 снежня ў Мінску.

У 03.35 на нумар «112» ад відавочцаў паступілі паведамленні аб выбуху і ўзгаранні кватэры ў пяціпавярховым жылым доме па бульвары Шаўчэнкі.

Праз 4 хвіліны ратавальнікі прыбылі да месца выкліку: на другім паверсе адбывалася гарэнне адкрытым полымем у дзвюх кватэрах на агульнай плошчы каля 40 кв.м, моцнае задымленне, людзі з вокнаў вышэйразмешчаных кватэр прасілі аб дапамозе.

Ратавальнікамі з вышэйшых паверхаў былі выратаваны 12 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей. Медыкі шпіталізавалі траіх чалавек з папярэднім дыягназам – «атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмаінгаляцыйная траўма, апёкі».

З сумежных і вышэйшых кватэр таксама эвакуявалі яшчэ 10 чалавек. Пажар ліквідаваны ў 04.08. На месцы працавала 16 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, больш за 70 ратавальнікаў.

На другім і чацвёртым паверхах у кватэрах без прыкмет жыцця было знойдзена 6 чалавек, сярод іх дзіця 2011 г. н.

Акрамя версіі аб выбуху газу, прапрацоўваецца версія, што прычынай пажару стала ўспышка пароў лёгкаўзгаральнай вадкасці. Пра гэта сведчаць знойдзеныя ў адной з кватэр ёмістасці, у якіх, магчыма, захоўвалася гэта вадкасць. Следчым камітэтам распачата крымінальная справа.

!!!!! Уцечка газу вельмі небяспечная. Змешваючыся з паветрам, газ ператвараецца ў небяспечную сумесь, якая, узарваўшыся, можа разбурыць нават шматпавярховы дом.

Каб пазбегнуць трагедый неабходна:

* Эксплуатаваць толькі спраўныя газавыя прыборы,

* Не дапускаць выпадкаў уцечкі газу ў памяшканні,

* На ноч або сыходзячы з хаты абавязкова перакрываць кран падачы газу.

*Не пакідаць без нагляду ежу, якая рыхтуецца на пліце.

* Дзецям да 12 гадоў карыстацца газам забаронена!

* Выконваць паслядоўнасць уключэння газавых прыбораў: спачатку запаліце запалку, а затым адкрыйце падачу газу.

* Пры з’яўленні паху газу ў памяшканні варта перакрыць кран падачы газу, неадкладна адкрыць вокны і дзверы для праветрывання памяшкання, не выкарыстоўваць адкрыты агонь, не ўключаць электрычнасць і электрычныя прыборы.

*Пакіньце памяшканне і папярэдзьце суседзяў аб тым, што здарылася. Тэлефануйце па нумарах 104 або 112.

Асаблівай увагі і асцярожнасці патрабуе захоўванне лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцей (далей ЛУВ і ГВ) і карыстанне імі.

* Пры выкананні работ, звязаных з ужываннем ЛУВ і ГВ, гаручых газаў, павінны быць прыняты меры па недапушчэнні стварэння выбухованебяспечных канцэнтрацый пароў і газаў у паветры будынкаў, у тым ліку гаспадарчых будынкаў і збудаванняў. Выкарыстанне адкрытага агню (запалкі, цыгарэты і да т.п.) пры працы з ЛУВ забараняецца. Калі вы працавалі з растваральнікамі, фарбамі або пралілі на сябе ЛУВ, нават праз некаторы час успышка пароў ад любой іскры можа прывесці да сур’ёзных апёкаў.

* Разлітыя ЛУВ і ГВ павінны быць неадкладна прыбраныя з дапамогай сарбіруючых матэрыялаў або іншых пажарабяспечных сродкаў і выдаленыя з памяшканняў.

* Захоўванне ЛУВ і ГВ дапускаецца толькі ў гаспадарчых будынках і збудаваннях, гаражах у шчыльна зачыненай металічнай тары, прызначанай для гэтых мэтаў. Нават калі вы захоўваеце ў гаражы ўсяго толькі адну невялікую каністру з бензінам, у памяшканні павінны быць ідэальна выкананы астатнія супрацьпажарныя патрабаванні. У прыватнасці, калі там трухлявая электраправодка, наяўнасць каністры з бензінам будзе расцэнена як парушэнне.

У дапаможных памяшканнях шматкватэрных жылых дамоў НЕ ДАПУСКАЕЦЦА захоўванне ЛУВ і ГВ, балонаў з гаручым газам, а таксама ёмістасцяў пасля іх прымянення.

Дарослыя! Часцей за ўсё дзецям у рукі трапляюцца ЛУВ, да якіх адносяцца і лакафарбавыя вырабы, пры гульнях на будоўлі або ў доме, у гаражы, у кватэры, дзе ідзе рамонт. Не забывайце, што да ЛУВ у кантэксце дзіцячых гульняў варта аднесці і лак для валасоў, марылку для прусакоў, асвяжальнік паветра, парфуму. Дзецям часам прыходзіць у галаву ідэя папырскаць бытавымі аэразолямі або парфумай на полымя свечкі, на фаерку. Успышка будзе маштабнай і небяспечнай. Абавязкова раскажыце дзіцяці аб усіх скрытых небяспеках лёгкаўзгаральных вадкасцяў. Не падавайце «дрэнны» прыклад сваім дзецям: не выкарыстоўвайце ЛУВ і ГВ пры развядзенні вогнішчаў, падрыхтоўцы ежы на агні, прапальванні печаў.

!!! Напярэдадні навагодніх і калядных святаў нагадваем, што піратэхнічныя вырабы неабходна захоўваць удалечыні ад награвальных прыбораў у недаступным для дзяцей месцы.

Не паўтарайце трагічных памылак, бо магчымасці для іх выпраўлення можа і не быць.