RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанне: Чаму пры павышэнні памеру працоўнай пенсіі на падставе ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь памер атрыманай пенсіі не павялічыўся на той жа працэнт, які пазначаны ва ўказе?

Адказ: на падставе ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь павялічваецца сярэдняя заработная плата работнікаў у рэспубліцы, з улікам якой вылічаецца пенсія, а не сам памер пенсіі.

Пры гэтым памеры надбавак, даплат і павышэнняў, што выплачваюцца пенсіянерам (напрыклад, надбаўка на догляд інваліду 1 групы, даплаты пенсіянерам, якія дасягнулі ўзросту 75 або 80 гадоў, павышэнне былым вязням фашысцкіх канцлагераў, донарам і іншыя), не павялічваюцца.

Даведачна: памеры надбавак, даплат і павышэнняў пенсій пералічваюцца ў сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, як правіла, штоквартальна.

з 1 лютага, 1 траўня, 1 жніўня, 1 лістапада.

У сувязі з гэтым пенсіянерам, якім робіцца даплата да мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту, а таксама тым, хто атрымлівае «ўзроставыя» даплаты, павышэнні, пры пераразліку працоўных пенсій агульны памер пенсіі павялічваецца на меншы працэнт.