RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якія гарантыі прадугледжаны пенсіённым заканадаўствам для шматдзетных маці?

Адказ: Маці, якія выхавалі пецярых і больш дзяцей, маюць права выхаду на пенсію па ўзросту на 5 гадоў раней агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, пры гэтым для іх таксама зніжаны патрабаванні да працягласці страхавога стажу да 5 гадоў і агульнага стажу работы да 15 гадоў. А маці, якія адпрацавалі ў калгасах, саўгасах і іншых прадпрыемствах сельскай гаспадаркі непасрэдна ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі не менш як 10 гадоў (без заліку ў стаж работы часу догляду дзяцей), якія выхавалі пецярых дзяцей да 16-гадовага ўзросту, маюць права на пенсію незалежна ад узросту.

Даведачна: у страхавы стаж залічваюцца перыяды работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці, на працягу якіх праводзілася выплата страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Жанчынам, якія выхавалі дзевяць і больш дзяцей, пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту ўстанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь.

Маці, якія нарадзілі і выхавалі чацвярых дзяцей, пенсія назначаецца пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, пры наяўнасці 10 гадоў страхавога стажу і 20 гадоў агульнага стажу работы.

Да ведама, для назначэння пенсіі на агульных падставах у 2022 годзе патрабуецца не менш як 18 гадоў 6 месяцаў страхавога стажу. Штогод гэты стаж павялічваецца на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў. Агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост для жанчын складае

58 год.

Час знаходжання ў сацыяльным водпуску па догляду дзіцяці або догляду непрацуючай маці за дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў залічваецца ў агульны стаж работы. Пры гэтым з 1 студзеня 2021 года павялічана з 9 да 12 гадоў працягласць перыядаў догляду дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, якія ўключаюцца ў агульны стаж і ўлічваюцца пры вылічэнні памеру пенсіі. Гэта норма прымяняецца не толькі пры назначэнні новых пенсій, але распаўсюджваецца таксама на жанчын, якім пенсія была назначана да 2021 года.