RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанне: З ліпеня 2021 года працоўная дзейнасць працякае на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Ці будуць перыяды работы залічаны ў стаж пры назначэнні пенсіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Пытанне: З ліпеня 2021 года працоўная дзейнасць працякае на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Ці будуць перыяды работы залічаны ў стаж пры назначэнні пенсіі ў Рэспубліцы Беларусь.
 
 
Адказ: З 01.01.2021 набыло моц Пагадненне аб пенсіённым забеспячэнні працоўных дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ад 20 снежня 2019 года (далей - Пагадненне ЕАЭС).
 
Даведачна: членамі ЕАЭС з'яўляюцца Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя.
 
У адпаведнасці з артыкулам 12 Пагаднення ЕАЭС за стаж работы пасля 01.01.2021 пенсія назначаецца і выплачваецца дзяржавай - членам ЕАЭС, на тэрыторыі якой набыты стаж работы.
 
Такім чынам, за перыяды работы з 2021 года і наступныя гады на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі пенсія будзе назначацца і выплачвацца кампетэнтным органам Расійскай Федэрацыі.
 
У Рэспубліцы Беларусь названыя перыяды работы могуць быць улічаны для вызначэння права на пенсію, калі недастаткова патрэбнага стажу работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.