RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ПЫТАННЕ: Куды неабходна звярнуцца наймальніку, які выказаў жаданне арганізаваць адаптацыю інваліда да працоўнай дзейнасці?

АДКАЗ: Наймальнікі, якія выказалі жаданне арганізаваць адаптацыю інвалідаў да працоўнай дзейнасці, падаюць у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы стварэння працоўнага месца заяву з указаннем пераліку прафесій працоўных (пасад служачых), па якіх магчымая арганізацыя адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці. і пераліку вакантных працоўных месцаў, а таксама патрэбнасці ў стварэнні новых працоўных месцаў і магчымасцяў далейшага працаўладкавання інвалідаў.

Да заявы прыкладаюцца разлікі фінансавых затрат на арганізацыю адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці (набыццё абсталявання, матэрыялаў, спецадзення, аплата працы інвалідаў).

Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці можа ажыццяўляцца ў арганізацыях любых арганізацыйна-прававых форм і ў індывідуальных прадпрымальнікаў на тэрмін ад шасці месяцаў да аднаго года.

Пытанні арганізацыі адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці рэгламентаваны Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.02.2009 № 128.