RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанне: Ці можна датэрмінова патраціць сямейны капітал на рамонт кватэры?

Адказ: Датэрмінова патраціць сямейны капітал на паляпшэнне жыллёвых умоў можна толькі ў выпадку, калі сям'я знаходзіцца ў мясцовым выканаўчым камітэце (або ў арганізацыі па месцы працы) на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Накіраваць сямейны капітал да паўналецця дзіцяці дазволена толькі на будаўніцтва, набыццё жылля (яго долі) або яго рэканструкцыю. У ліку напрамкаў датэрміновага выкарыстання рамонт жылых памяшканняў не прадугледжаны.
 
Пасля таго як дзіцяці, у сувязі з нараджэннем якога сям'і адкрылі дэпазітны рахунак, споўніцца 18 гадоў, пералік жыллёвых пытанняў, якія можна вырашыць з дапамогай сямейнага капіталу, значна пашырыцца. У тым ліку яго дазваляецца выдаткаваць
на капітальны рамонт, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.