RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанне: Знаходжуся ў водпуску па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, атрымліваю дапамогу. У якім памеры мне будзе выплачвацца дапамога, калі я буду выконваць працу па грамадзянска-прававой дамове?

Адказ: У адпаведнасці з артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 50 працэнтаў ад памеру, устаноўленага заканадаўствам, калі асоба, якая ажыццяўляе догляд дзіцяці узросце да 3 гадоў выконвае работу па грамадзянска-прававым дагаворы, прадметам якога з'яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (дагавор падраду на выкананне рамонтна-будаўнічых работ, дагавор - даручэнне на заключэнне дагавораў страхавання, дагавор на аказанне якіх-небудзь паслуг і інш.), на перыяд дзеяння такіх дагавораў. Пры гэтым не важна, якую суму ўзнагароджання атрымлівае работнік пасля выканання работ па дамове.
 
Звяртаем увагу, што залішне выплачаныя сумы дзяржаўных дапамог з прычыны непрадстаўлення звестак аб наступленні абставін, якія ўплываюць на яго памер, падлягаюць вяртанню атрымальнікам дзяржаўнай дапамогі.
 
У выпадку адмовы атрымальніка дзяржаўнай дапамогі ад вяртання залішне выплачаных сум у добраахвотным парадку іх утрыманне праводзіцца з сум дзяржаўнай дапамогі, заработнай платы або іншага даходу на падставе рашэння камісіі па назначэнню дапамог у памеры не больш за 20 працэнтаў ад дзеючага памеру дзяржаўнай дапамогі штомесяц да поўнага пагашэння.