RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дапамагчы ў будаўніцтве музея ў Буйнічах можа кожны жыхар Беларусі

У рэгіёне поўным ходам ідзе будаўніцтва Музея Славы Магілёўшчыны. З ініцыятывай узвядзення такога ўнікальнага аб'екта выступілі грамадскія арганізацыі вобласці. Прапанова знайшла водгук не толькі ў жыхароў, але і ў кіраўніцтва Прыдняпроўскага краю.

Працы па ўзвядзенні музея непадалёк ад мемарыяла на Буйніцкім полі, пачаліся ў ліпені мінулага года і ўжо можна ўпэўнена казаць, што ён стане знакавым аб'ектам Прыдняпроўскага краю. Па задумцы архітэктараў сучасны музейна-культурны комплекс перадасць вялікі подзвіг народа, гераізм і мужнасць абаронцаў Прыдняпроўскага краю, падкрэсліць іх значнасць у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і краіны ў цэлым.

Унесці свой уклад і адчуць дачыненне да ўзвядзення гэтага месца памяці і славы можа кожны ахвочы.

Рэквізіты для ахвяраванняў: Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру» 212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, 64 тэл./факс 8-0222-74-07-39, 74-02-88. e-mail: bfm.mogilev@mail.ru Дабрачынны рахунак BY42BLBB31350700119293001001 Дырэкцыя ААТ «Белінвестбанк» па Магілёўскай вобласці БІК BLBBBY2X, УНП 700119293. З паметкай: на будаўніцтва Музея Славы Магілёўшчыны.

Рэд.