RU BY EN 中文
Twitter Instagram

НАН Беларусі прапануе абмеркаваць праект пастановы па пытаннях афармлення электронных накладных і іншых дакументаў пры ажыццяўленні ўзаемнага гандлю

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні структуры і фармату электронных накладных і іншых дакументаў пры ажыццяўленні ўзаемнага гандлю».

Праект пастановы распрацаваны для рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з удасканаленнем фармату і структуры, а таксама парадку стварэння і выкарыстання электронных таварна-транспартных і таварных накладных, а таксама іншых электронных таварасуправаджальных дакументаў і паведамленняў, у тым ліку неабходных для ажыццяўлення міжкраінавага электроннага дакументазвароту ў рамках развіцця узаемнага гандлю з іншымі дзяржавамі (ЭГД), а таксама для вызначэння парадку дзеянняў EDI-правайдэраў па іх прыёме і перадачы.

У прыватнасці, праектам пастановы прадугледжваюцца тэхнічныя асаблівасці фарміравання ЭГД у частцы выкарыстання механізмаў электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП), у тым ліку замежнага з удзелам нацыянальнага аператара даверанага трэцяга боку. Пацвярджэнне цэласнасці і сапраўднасці транспартных і іншых дакументаў шляхам прымянення сертыфікаваных сродкаў ЭЛП з выкарыстаннем сертыфікатаў адкрытых ключоў ажыццяўляецца ў выпадку, калі грузаадпраўшчыкам з'яўляецца суб'ект гаспадарання Рэспублікі Беларусь. У выпадку, калі транспартны і іншы дакумент падпісаны ЭЛП суб'екта гаспадарання - нерэзідэнта Рэспублікі Беларусь, то працэдура ўстанаўлення даверу да такой ЭЛП і да такога дакумента ажыццяўляецца аператарам даверанага трэцяга боку (РУП «НЦЭУ»).

Дакументам таксама ў структуры электронных транспартных зносін удакладнены патрабаванні аб абавязковасці выкарыстання міжнародных ідэнтыфікатараў удзельнікаў гаспадарчай аперацыі і тавараў.

Арганізатар грамадскага абмеркавання – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

З 20 па 29 лістапада 2023 г. свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас: info@ids.by з паметкай «Абмеркаванне праекта пастановы».

рravo.by.