RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Да ўдзелу ў інфармацыйным семінары аб конкурсе пілотных ініцыятыў па ЦУР 19 сакавіка запрашаюцца ўсе жадаючыя

19 сакавіка 2024 г. з 9.30 да 14.00 Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае зацікаўленых прыняць удзел у інфармацыйным семінары аб конкурсе пілотных ініцыятыў па Мэтах устойлівага развіцця. Конкурс накіраваны на падтрымку праектаў дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый у сферы лакалізацыі і папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця.
 
Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы да 17 сакавіка ўключна. Зарэгістраваным удзельнікам мерапрыемства будзе выслана праграма семінара, а таксама спасылка на падключэнне (для ўдзелу ў онлайн).
 
Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у рамках Сумеснага праекта "Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі ЦУР" пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.