Кіраўніком дзяржавы 24 красавіка падпісаны Указ № 174 аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2023 год, паведамляецца на Нацыянальным прававым Інтэрнет-партале Рэспублікі Беларусь.
За дасягненне ў 2023 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі прызнаны 64 арганізацыі і рэгіёны. У іх ліку:
11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (Брэсцкая, Мінская вобласці, г. Мінск, Баранавіцкі і Камянецкі раёны Брэсцкай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Нясвіжскі і Салігорскі раёны Мінскай вобласці, Ленінскі раён г. Брэста, Маскоўскі і Цэнтральны раёны г. Мінска);
11 арганізацый прамысловасці (ААТ «Белсолад», ААТ «Мазырсоль», СААТ «Белавежскія сыры», ТАА «Белагратэрмінал» і інш.);
3 арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве (ГУКДСП «Касцюковіцкая перасовачная механізаваная калона № 260», ААТ «Гроднажылбуд», ААТ «Будтрэст № 1»);
9 арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі (бялыніцкі СВК «Калгас «Радзіма», СВК «Узыходзячая зара», ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» і інш.);
2 арганізацыі лясной гаспадаркі (ДЛГУ «Капыльскі доследны лясгас», ДЛГУ «Лепельскі лясгас»);
28 арганізацый сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, навукі і інш.).
Рэспубліканская дошка Гонару будзе абноўлена да 26 красавіка 2024 г. Яе афіцыйнае адкрыццё адбудзецца напярэдадні Свята працы.