Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі з 20 ліпеня па 1 кастрычніка бягучага года праводзіцца збор прапаноў грамадзян і арганізацый па праблемных пытаннях заканадаўства, звязаных з надмернасцю рэгулявання і калізійнасцю пастаноў Урада і ведамасных актаў.
Інфармацыя аб правядзенні збору размешчана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале (https://pravo.by/novosti/novosti-pravoby/2024/jule/78303/).
Выяўленыя прыклады ведамасных актаў і пастаноў Урада, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, законам і ўказам Прэзідэнта, якія дублююць нормы заканадаўства або супярэчаць адзін аднаму, састарэлых або змяшчаюць залішнія патрабаванні, а таксама свае прапановы па гэтых пытаннях грамадзяне і арганізацыі могуць накіроўваць:
• у спецыяльную тэму на сайце «Прававы форум Беларусі»;
• на электронную пошту sbor@center.gov.by або паштовымі адпраўленнямі на адрас НЦЗПІ (220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, з паметкай «Збор»);
• у размешчаныя ў абласных цэнтрах падраздзяленні НЦЗПІ - рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
Інфармацыю аб працы можна атрымаць па тэлефоне: +375 17 279-99-99 і праз вайбер +375 25 602-61-51.
Усе прапановы, якія паступілі, будуць вывучаны экспертамі цэнтра, абмеркаваны ў спецыяльна створаных рабочых групах.
Азнаёміцца са зместам актаў заканадаўства, пры неабходнасці, грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале, які з'яўляецца крыніцай афіцыйнага апублікавання, у дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ОНЛАЙН», а таксама ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі, размешчаных у бібліятэках нашай краіны.