RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб парадку ажыццяўлення самастойнай прафесійнай дзейнасці па навучанні»

На прававым форуме Беларусі размешчаны для грамадскага абмеркавання праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб парадку ажыццяўлення самастойнай прафесійнай дзейнасці па навучанні».

Праектам устанаўліваецца парадак ажыццяўлення самастойнай прафесійнай дзейнасці па навучанню па наступных відах пераліку відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. № 457:

• пункт 41. Навучанне (без рэалізацыі зместу адукацыйных праграм) рабоце на персанальным камп'ютары, ноўтбуку, планшэтным камп'ютары, смартфоне;

• пункт 42. Навучанне (без рэалізацыі зместу адукацыйных праграм) выяўленчаму мастацтву, ігры на музычных інструментах, танцам, харэаграфіі, вакалу, прамоўніцкаму мастацтву;

• пункт 71. Рэпетытарства;

• пункт 80. Паслугі настаўніка-дэфектолага (у тым ліку настаўніка-лагапеда, тыфлапедагога, сурдапедагога, алігафрэнапедагога).

Прапановы і заўвагі прымаюцца на сайце да 10.04.2025.