RU BY EN 中文
Twitter Instagram

УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» правядзе семінар на тэму «Сацыяльнае прадпрымальніцтва»

УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» правядзе семінар на тэму «Сацыяльнае прадпрымальніцтва».

Будзе разгледжаны вопыт арганізацый, якія рэалізуюць сацыяльнае прадпрымальніцтва, прэферэнцыі і падатковыя льготы для арганізацый, якія прымаюць на работу людзей з абмежаванымі магчымасцямі, праграмы адаптацыі да працоўнай дзейнасці на прадпрыемствах розных форм уласнасці, працаўладкаванне ў лік броні і на кватаваныя рабочыя месцы, банкаўскія прадукты для сацыяльнага бізнесу.

Мерапрыемства адбудзецца 18 красавіка ў 1500 г. па адрасе:

г. Магілёў, вул. Ленінская 21, 3 паверх, канферэнц-зала. Уваход вольны, папярэдні запіс па тэлефонах 8 (0222) 77-09-21, 8 (0222) 77-08-63 і +375 (44) 556-43-67.

Просім аказаць садзейнічанне ў інфармаванні аб маючым адбыцца семінары і накіраванні зацікаўленых да ўдзелу.