У Магілёўскай вобласці з 8 мая па 1 чэрвеня пройдзе месячнік Беларускага Чырвонага Крыжа
Такі месячнік арганізацыя праводзіць штогод. Ён накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння гуманітарных пытанняў і інфармаванне насельніцтва аб дзейнасці Чырвонага Крыжа ў вобласці і краіне ў цэлым.
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Беларускі Чырвоны Крыж» Андрэй Мартыноўскі падкрэсліў, што ў гэтым годзе асаблівая ўвага будзе ўдзелена падтрымцы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
- Гэтыя людзі - сведкі тых страшных, але гераічных часоў, калі ўся краіна паднялася на абарону Радзімы ад ворага і перамагла. Памяць аб гэтым подзвігу мы павінны захоўваць і перадаваць падрастаючаму пакаленню, - дадаў ён.
У сувязі з гэтым праца з моладдзю таксама будзе прыярытэтам для арганізацыі.
Завершыцца месячнік маштабным мерапрыемствам з інтэрактыўным пляцоўкамі, віктарынамі, конкурсамі і іншымі забаўкамі.