RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб набыцці маркіраваных тавараў

У сувязі з узнікаючымі ў пакупнікоў тавараў пытаннямі аб неабходнасці счытвання кодаў маркіроўкі тавараў Міністэрства па падатках і зборах тлумачыць.

У Еўразійскім эканамічным саюзе праводзіцца работа па ўкараненню маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі як інструмента, які дае магчымасць забяспечыць легальны абарот тавараў і не дапушчэнне рэалізацыі пакупнікам фальсіфікаваных, кантрафактных і недабраякасных тавараў.

Асаблівасцю гэтага механізма з'яўляецца магчымасць выкарыстання сродку ідэнтыфікацыі, унікальнасць якога забяспечваецца шляхам выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, якія даюць магчымасць забяспечыць немагчымасць паўторнага нанясення сродку ідэнтыфікацыі на нелегальныя і кантрафактныя тавары.

У сувязі з гэтым з 1 ліпеня 2025 года пры выкарыстанні касавага абсталявання, уключаючы касы самаабслугоўвання, павінна ажыццяўляцца счытванне сродку ідэнтыфікацыі або уніфікаванага кантрольнага знака, нанесенага на кожную адзінку тавару, які падлягае маркіроўцы, а таксама лінейнага штрыхавога кода (GTIN).

Пры гэтым асобныя мадэлі касавага абсталявання ўключаюць у сябе функцыянал, які прадугледжвае магчымасць вымання GTIN са сродку ідэнтыфікацыі. Пры выкарыстанні такіх мадэляў счытваць GTIN не патрабуецца.

Пакупніку не трэба ведаць, якія тавары падлягаюць маркіроўцы. Інфармаванне аб неабходнасці счытвання сродку ідэнтыфікацыі ці ўніфікаванага кантрольнага знака ажыццяўляецца касай самаабслугоўвання. У выпадку, калі пакупнік адчувае нязручнасці, звязаныя з неабходнасцю счытвання сродку ідэнтыфікацыі або уніфікаванага кантрольнага знака, неабходна звяртацца да кансультанта або атрымаць абслугоўванне ў касіра, які выканае адпаведныя аперацыі.