RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2010 года

Па выніках 2010 года ў Кнігу Славы Магілёўшчыны ўнесены 9 чалавек, з якіх 5 і жыве і працуе ў Магілёве і 4 – у Бабруйску. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама.

“Кніга славы Магілёўшчыны папаўняецца штогод, – адзначылі суразмоўцы. – Сюды ўносяцца звесткі пра выдатных жыхароў Прыдняпроўскага краю, якія сваімі подзвігамі і доблеснай працай праславілі нашу вобласць”. Сярод іх:

Лялін Вадзім Мікалаевіч – чэмпіён Еўропы па грэблі акадэмічнай;

Міховіч Міхаіл Сцяпанавіч – урач траўматолаг-артапед, загадчык дзіцячага траўматолага-артапедычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі», узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, мае ганаровае званне “Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь”;

Новікаў Сяргей Валянцінавіч – спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, навучэнец установы “Мінская абласная комплексная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства”, мае ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь», сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы па біятлоне;

Папоў Віктар Аляксеевіч – кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь харэаграфічнага ансамбля «Рунь» установы культуры «Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу», узнагароджаны медалём Францыска Скарыны;

Цвілік Аляксандр Фёдаравіч – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўская гарадская гімназія №1», узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, мае ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь»;

Бокій Ігар Аляксандравіч – навучэнец установы “Мінская абласная комплексная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства”, майстар спорту міжнароднага класа па плаванні, чатырохразовы пераможца Чэмпіянату свету па Паралімпійскім спорце (плаванне), двухразовы рэкардсмен свету;

Барысік Юлія Міхайлаўна – спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь па барацьбе дзюдо і самба, пераможца Чэмпіянату Еўропы і свету па барацьбе самба, бронзавы прызёр Кубка свету па дзюдо;

Дамкоўскі Арцём Генадзьевіч – ваеннаслужачы ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Рэспублікі Беларусь па рукапашным баі, пераможца Чэмпіянату змешаных адзінаборстваў «М-1 Усходняя Еўропа», уладальнік тытула і пояса Чэмпіёна свету па змешаных адзінаборствах “М-1”;

Жукавец Крысціна Вадзімаўна – навучэнка ўстановы адукацыі «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», майстар спорту Рэспублікі Беларусь па барацьбе дзюдо і самба, пераможца Чэмпіянату свету, бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы па барацьбе самба сярод дзяўчат.