RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У жніўні-верасні ў аптэках Магілёўскага РУП «Фармацыя» прайшла інфармацыйна-тлумачальная праца аб айчынных лекавых сродках

У жніўні-верасні 2017 года ў аптэках Магілёўскага РУП «Фармацыя» прайшла актыўная інфармацыйна-тлумачальная работа аб айчынных лекавых сродках. Праведзена 51 акцыя.

На базе гандлёвых залаў аптэк прадпрыемства для насельніцтва былі арганізаваны тэматычныя кансультацыі (вымярэнне артэрыяльнага ціску, росту, вагі, кантроль узроўню глюкозы ў крыві, кансультацыя афтальмолага і інш.) з удзелам прадстаўнікоў вытворцаў лекавых сродкаў і спецыялістаў устаноў аховы здароўя.

У аптэках размяшчаліся інфармацыйныя матэрыялы айчынных вытворцаў з афармленнем выстаў лекавых сродкаў беларускай вытворчасці.

У гандлёвых залах аптэк №№ 1, 3, 96/10 г. Магілёва, 127/8, 155/11 г. Бабруйска дэманстраваліся рэкламныя відэаролікі айчынных вытворцаў.