RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ільготны рэжым гандлю на сяле

Ільготны рэжым гандлю ў сельскай мясцовасці ўстаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 ад 22 верасня 2017 г. «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання».

Працаваць на вёсцы і ў малых населеных пунктах на льготных умовах будуць ІП і юрыдычныя асобы з 1 студзеня 2018 года.

Устаноўлены тэрмін дзеяння Указа – па 31 снежня 2022 года.

Да гэтай даты ўключна індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы атрымаюць права на льготных умовах весці на сяле рознічны гандаль у гандлёвых аб’ектах, на рынках, кірмашах. Таксама прадугледжаны паслабленні пры арганізацыі грамадскага харчавання ў адпаведных аб’ектах і пры аказанні бытавых паслуг насельніцтву. Ільготы, прадугледжаныя Указам, на тэрыторыі сельскай мясцовасці, распаўсюджваюцца на юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, а на тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў – на мікраарганізацыі і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Указам прадугледжана вызваленне ад:

падатку на дабаўлены кошт;

падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, і выкарыстоўваюцца пад размяшчэнне аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання;

для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць на тэрыторыі сельскай мясцовасці рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне бытавых паслуг насельніцтву, устаноўлены паніжаныя да 6% стаўкі па падатку на прыбытак і падаходным падатку з фізічных асоб;

для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку i ажыццяўляюць дзейнасць у сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчах, стаўка адзінага падатку за месяц складае 1 базавую велічыню.

Указам устаноўлена, што прымяненне ўказаных ільгот магчыма толькі пры ўмове вядзення суб’ектам гаспадарання ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку паасобнага ўліку.

Дзеянне льгот, прадугледжаных Указам, распаўсюджваецца толькі на ўстаноўленыя Указам віды дзейнасці і на населеныя пункты і тэрыторыі за населенымі пунктамі, якія адносяцца да тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў, пералік якіх вызначаецца абласнымі Саветамі дэпутатаў.

Пералік населеных пунктаў Магілёўскай вобласці, у якіх дзейнічаюць ільготы, зацверджаны рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 2017/11/28 № 31-1 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345».

Здымаюцца абмежаванні пры гандлі алкаголем

Юрыдычныя асобы пры ўмове захавання іншых абмежаванняў у галіне абароту алкагольных напояў, устаноўленых заканадаўствам, маюць права ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў магазінах і (або) павільёнах з гандлёвай плошчай, меншай за 50 квадратных метраў, а таксама пры гандлі з аўтамагазінаў пры ўмове захавання ўзгодненых з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам маршруту руху і асартыментнага пераліку тавараў. ІП пры ўмове захавання іншых абмежаванняў у галіне абароту алкагольных напояў, устаноўленых заканадаўствам, мае права ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў магазінах і (або) павільёнах незалежна ад гандлёвай плошчы такіх гандлёвых аб’ектаў.

Пашыраюцца гандлёвыя плошчы, памяшканні будуць прадастаўляцца без аўкцыёнаў

1. Юрыдычныя асобы, доля якіх у аб’ёме рознічнага тавараабароту харчовых тавараў усяго раёна, дзе размешчаны іх аб’екты, за папярэдні фінансавы год перавышае 20%, маюць права набываць, арандаваць на тэрыторыі сельскай мясцовасці ў межах гэтых раёнаў дадатковую гандлёвую плошчу для ажыццяўлення рознічнага гандлю або здзяйсняць іншыя дзеянні, накіраваныя на павелічэнне такой плошчы.

2. Будынкі, збудаванні, ізаляваныя памяшканні, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, могуць адчужацца індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам на платнай аснове без правядзення аўкцыёну па рынкаваму кошту – для ажыццяўлення рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, аказання бытавых паслуг насельніцтву.

Дзеянне гэтага Указа не распаўсюджваецца:

на рознічны гандаль аўтамабільным палівам (дызельным палівам, аўтамабільным бензінам, газам, выкарыстоўваемым у якасці аўтамабільнага паліва), механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, прычэпамі (паўпрычэпамі, прычэпамі-роспускамі), ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі з каштоўных металаў і каштоўных камянёў;

на аказанне бытавых паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў.