RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Інфармацыйнае паведамленне абправядзенні конкурсу па продажы 99,87% акцый ААТ «Бялыніцкі пратэінавы завод»

Інфармацыйнае паведамленне абправядзенні конкурсу па продажы акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Бялыніцкі пратэінавы завод», уласнасці Магілёўскай вобласці.

Конкурс адбудзецца 19 сакавіка 2018 г. у 15. 00 па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб. 253.

Арганізатар конкурсу: фонд «Магілёўаблмаёмасць», 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 62, 8 (0222) 747002, 746970.

Конкурс па продажы акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Бялыніцкі пратэінавы завод», уласнасці Магілёўскай вобласці, праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення конкурсаў па продажы аб’ектаў прыватызацыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 1929.

Заявы на ўдзел у конкурсе прымаюцца штодня ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 62, каб. 306, пачынаючы з дня публікацыі інфармацыйнага паведамлення. Апошні дзень прыёму заяў на ўдзел у конкурсе з прыкладаемымі да іх дакументамі – 7 сакавіка 2018 г. да 13.00. Заключная рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу – 19 сакавіка 2018 г. з 14.00 да 14.50 па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб. 253.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ў тэрмін не пазней да 7 сакавіка 2018 г. да 13.00 прадставіць у фонд «Магілёўаблмаёмасць» (каб.306) пакет неабходных дакументаў.

Спампаваць