RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Па якіх падставах работнік можа звольніцца па ўласнай ініцыятыве

Пытанне: Па якіх падставах работнік можа звольніцца па ўласнай ініцыятыве?

Адказ: У адпаведнасці з нормамі артыкула 17 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) працоўныя дагаворы могуць заключацца на:

  • нявызначаны тэрмін;
  • пэўны тэрмін не больш за пяць гадоў (тэрміновы працоўны дагавор);
  • іншыя віды тэрміновых працоўных дагавораў.

Разнавіднасцю тэрміновага працоўнага дагавора з’яўляецца кантракт, які заключаецца ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам аб працы.

Артыкулам 35 ПК вызначана, што адной з падстаў спынення працоўнага дагавора з’яўляюцца пагадненне бакоў (артыкул 37 ПК), заканчэнне тэрміну дзеяння тэрміновага працоўнага дагавора, скасаванне працоўнага дагавора па жаданні (артыкул 40 ПК) або па патрабаванні работніка (артыкул 41 ПК).

Права работніка скасаваць дагавор па ўласным жаданні з папярэджаннем аб гэтым наймальніка пісьмова за адзін месяц замацавана ў артыкуле 40 ПК і распаўсюджваецца толькі на адносіны, якія рэгулююцца працоўным дагаворам, заключаным на нявызначаны тэрмін. Аднак работнікі, з якімі заключаны кантракт, скарыстацца дадзеным правам не могуць.

У адпаведнасці з нормамі артыкула 37 ПК працоўны дагавор, заключаны на нявызначаны тэрмін, а таксама тэрміновы працоўны дагавор можа быць у любы час спынены па пагадненні бакоў працоўнага дагавора. Для спынення працоўнага дагавора па дадзенай аснове неабходна, каб была дасягнута згода па наступных умовах:

  • аб спыненні працоўнага дагавора па пагадненні бакоў;
  • аб тэрміне (даце) спынення працоўнага дагавора.

Пры адсутнасці згоды аднаго з бакоў (наймальніка альбо работніка) хаця б па адной з названых умоў тэрміновы працоўны дагавор на гэтай падставе не можа быць скасаваны.

У адпаведнасці з артыкулам 41 тэрміновы працоўны дагавор ПК падлягае скасаванню датэрмінова па патрабаванні работніка ў выпадку яго хваробы ці інваліднасці, iншых уважлiвых прычын, якія перашкаджаюць выкананню работы па працоўным дагаворы, а таксама ў выпадку парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, працоўнага дагавора. Пры гэтым факт парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, працоўнага дагавора ўстанаўліваецца ўпаўнаважаным органам нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы, прафсаюзамі і (або) судом.

Пры ацэнцы ўважлiвасцi прычын скасавання тэрміновага працоўнага дагавора па патрабаванні работніка ўлічваецца, што названыя работнікам прычыны перашкаджаюць яму выконваць працу па заключаным тэрміновым працоўным дагаворы. Да такіх прычын можна аднесці, напрыклад, стан здароўя, выхад на пенсію, змену месца жыхарства, неабходнасць догляду хворых членаў сям’і. Работнік абавязаны прадаставіць наймальніку доказы ўважлiвасцi прычын датэрміновага скасавання тэрміновага працоўнага дагавора (кантракта).

Уважлівасць прычыны датэрміновага скасавання тэрміновага працоўнага дагавора ў кожным канкрэтным выпадку ацэньвае наймальнік. Калі ўзнікае спрэчка адносна ўважлівасці прычыны скасавання тэрміновага працоўнага дагавора па артыкуле 41 ПК, г. зн. наймальнік лічыць, што прычына, указаная ў заяве, няўважлівая і перашкаджае выкананню работы па працоўным дагаворы, то ў адпаведнасці з нормамі часткі першай артыкула 242 ПК па справах аб звальненні работнік мае права абскардзіць дзеянні наймальніка ў суд у месячны тэрмін.

Варта адзначыць, што ў адпаведнасці з часткай 4 артыкула 241 ПК пры разглядзе індывідуальных працоўных спрэчак у судзе работнікі вызваляюцца ад выплаты судовых выдаткаў.