RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб адзіным кароткім нумары 115

Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што з 1 студзеня 2018 года жыхары ўсіх раёнаў Магілёўскай вобласці могуць тэлефанаваць па пытаннях ЖКГ у дыспетчарскія службы на адзіны кароткі нумар 115.

Цяпер усе заяўкі, у тым ліку прэтэнзійнага характару (на неналежнае аказанне жыллёва-камунальных паслуг) можна будзе пакідаць па дадзеным нумары. Задача дыспетчарскіх службаў прадпрыемстваў ЖКГ – зарэгістраваць заяўку, перадаць яе адказнаму выканаўцу для выканання, пракантраляваць выкананне работ і выкананне ўстаноўленых тэрмінаў, паведаміць заяўніку пра вынік.

Праца дыспетчарскіх службаў вядзецца кругласутачна, максімальны час рэагавання (прыбыццё выканаўцы на ліквідацыю заяўкі па неналежным аказанні жыллёва-камунальнай паслугі) вызначана заканадаўствам у адны суткі (ліквідацыя аварыйных заявак – неадкладна, па факце выкліку).