RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб планах па паляпшэнні якасці пітнога водазабеспячэння на 2018 год у Магілёўскай вобласці

У выніку праведзенай у 2016-2017 гадах работы дасягнута пэўная забяспечанасць насельніцтва Магілёўскай вобласці пітной вадой нарматыўнай якасці ў цэнтралізаваных камунальных сістэмах водазабеспячэння (зыходзячы з колькасці дагавораў на дадзеныя паслугі) – 83,8 працэнтаў на 01.01.2018.

За названы перыяд палепшана якасць вады шляхам будаўніцтва станцый абезжалезвання ў наступных населеных пунктах: г. Чэрыкаў, агр. Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна, в. Чырвоная Беларусь Быхаўскага раёна, агр. Васход і н. п. Галынец (вул. Танкавая) Магілёўскага раёна, агр. Белая Дуброва Касцюковіцкага раёна, агр. Вяззе Асіповіцкага раёна.

У рамках праекта «Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення», які рэалізуецца за крэдытныя рэсурсы (пазыку Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця) плануецца ўвесці ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання ў наступных населеных пунктах: г. Крычаў (свідравіна «СТО»), Княжыцы, Севасцьянавічы, Сташыно, Горная Вуліца, Шчэгліца, Баброва-Пракшэнічы, Забор’е Магілёўскага раёна.

У рамках рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года плануецца ў бягучым годзе ўвесці ў эксплуатацыю станцыю абезжалезвання ў аг. Антонаўка Чавускага раёна, выкананне работ па праектаванні і будаўніцтве станцый абезжалезвання ў г. Слаўгарадзе (свідравіна «СПЛ») і аг. Лапацічы Слаўгарадскага раёна.

З улікам выдзеленых бюджэтных сродкаў, у рамках рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады, якая ўключае падпраграму 5 «Чыстая вада», плануецца ажыццявіць праектаванне і будаўніцтва ў Магілёўскім раёне:

  • станцый абезжалезвання ў в. Нікіцічы (з закальцоўкай у адзіную сетку в. Лубшышча і Аэрапорта), аг. Кадзіна, аг. Дашкаўка, аг. Сухары, аг. Масток, аг. Вендараж;
  • магістральнага водаправода (далучальнай лініі) у в. Новае Пашкава з падключэннем спажыўцоў да сістэмы цэнтралізаванага водазабеспячэння г. Магілёва (водазабор «Палыкавічы», транзітам праз. в. Ст. Пашкава);
  • новай артэзіянскай свідравіны для мэтаў водазабеспячэння ДУСА «Салтанаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» і размешчаных побач шматкватэрных жылых дамоў.
  • За ўласныя сродкі жыллёва-камунальных арганізацый плануецца:
  • ажыццявіць праектаванне рэканструкцыі (мадэрнізацыі) станцыі абезжалезвання ў аг. Ціманава Клімавіцкага раёна з наступнай рэалізацыяй будаўнічага праекта ў 2019 годзе за бюджэтныя сродкі;
  • прыступіць да выканання праектна-пошукавых работ па будаўніцтве станцыі абезжалезвання ў аг. Гарбавічы Чавускага раёна (абвешчаны таргі па выбары праектнай арганізацыі).

Акрамя гэтага, з мэтай забеспячэння насельніцтва вёсак Вялікая Бароўка і Чаромушкі Магілёўскага раёна вадой нарматыўнай якасці ў межах развіцця новай інжынернай інфраструктуры КДУП «УКБ Магілёўскага раёна» плануюцца работы, выкананне якіх дазволіць падключыць сістэмы цэнтралізаванага водазабеспячэння названых населеных пунктаў да гарадскога водаправода (водазабор «Кіраўскі», ад пас. М. Бароўка).