RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за 8,6 тыс. зваротаў грамадзян паступіла на прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці ў 2017 годзе

Дзяржаўнае аб’яднанне «Жыллёва-камунальная гаспадарка Магілёўскай вобласці» паведамляе, што за 12 месяцаў 2017 года на прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці паступіла 8 667 зваротаў грамадзян, з іх пісьмовых 5 847, вусных 1 449, электронных 1 371, што на 6 % менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года (за 2016 год паступіла 9 018 зваротаў.

Па тэматыцы зваротаў больш за ўсё пытанняў узнікае ў грамадзян па пытаннях эксплуатацыі і рамонту жыллёвага фонду – 3 896, добраўпарадкавання – 1 961, аплаты жыллёва-камунальных паслуг – 945.

У асноўным звароты разглядаюцца ў 15-дзённы тэрмін, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння – у месячны. Неабходна адзначыць, што кожны другі з 8 667 зваротаў быў разгледжаны з выездам на месца (4 552).

Кіруючыя работнікі сістэматычна выступаюць на радыё і абласным тэлебачанні, дзе адказваюць на значныя для грамадзян пытанні (за студзень –снежань 2017 такіх выступленняў было 9). На сайце аблвыканкама (у раздзеле ЖКГ) і на сайце ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі размешчана актуальная інфармацыя для грамадзян (па пытаннях аплаты жыллёва-камунальных паслуг, магчымасці падачы заявак і прэтэнзій, тарыфаў і да т.п.). Аналагічныя інфармацыі размешчаны на сайтах райвыканкамаў і камунальных прадпрыемстваў вобласці.

Штомесяц публікуюцца матэрыялы ў СМІ, ладзяцца выступленні на радыё і тэлебачанні па значных для грамадзян пытаннях (парадак правядзення работ па капітальным рамонце і цеплавой мадэрнізацыі, змены парадку аплаты жыллёва-камунальных паслуг, вываз ЦБА, графікі правядзення рамонту пад’ездаў і да т.п.). Усяго за 12 месяцаў апублікавана 407 матэрыялаў па дадзенай тэматыцы.

Актыўна праводзіцца праца з заяўкамі і прэтэнзіямі грамадзян.

За 12 месяцаў 2017 года на камунальныя прадпрыемствы Магілёўскай вобласці паступіла 162 991 заявак і пісьмовых прэтэнзій грамадзян, што больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года. Колькасць заявак на неаказанне паслуг або аказанне іх з недахопамі склала 72 678, з іх было задаволена 69 731.

Павелічэнне колькасці заявак звязана з павышэннем камунальнай граматнасці насельніцтва, грамадзяне афармляюць свае прэтэнзіі на няякаснае аказанне жыллёва-камунальных паслуг ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг.

Кіраўнікамі прадпрыемстваў ЖКГ у 2017 годзе праведзены 4 151 прыём грамадзян, на якіх прынята 1 449 грамадзян. Прамых тэлефонных ліній праведзена 921, на іх звярнулася 986 чалавек.

У цэлым можна канстатаваць, што ў Магілёўскай вобласці сістэмна праводзіцца праца са зваротамі і заяўкамі грамадзян, маецца магчымасць падачы грамадзянамі электронных зваротаў, ажыццяўляецца рэагаванне на праблемныя пытанні грамадзян – спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг.