RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2001 года

 

ЗВЕСТКІ аб выдатных жыхарах Магілёўскай вобласці, якія ўнесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2001 года

 

Бялыніцкі раён

Лапацентаў Аляксандр Міхайлавіч, 1954 г. н., в. Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, старшыня калгаса «Радзіма», ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

Бабруйскі раён

Сінкавец Анатоль Анатольевіч, 1955 г. н, в. Баранавічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, загадчык аддзела культуры і працы з моладдзю Бабруйскага райвыканкама, ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь».

Горацкі раён

Ларковіч Мікалай Мікалаевіч, 1945 г. н., в. Рэкта Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктар рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племзавод «Леніна»», ордэн «Знак Пашаны», «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

Маміна Антаніна Іванаўна, 1956 г. н., в. Каралёўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, даярка ўнітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племсаўгас імя В. П. Чкалава», ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

Касцюковіцкі раён

Барысаў Міхаіл Рыгоравіч, 1946 г. н., в. Трылесіна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, старшыня Касцюковіцкага райвыканкама, ордэн Пашаны, Айчыны III ступені.

Піскуноў Генадзь Іванавіч, 1940 г. н., в. Трасціно Хоцімскага раёна, Магілёўскай вобласці, намеснік старшыні райвыканкама, ордэн «Знак Пашаны», медаль «За працоўныя заслугі».

Філіпеня Міхаіл Рыгоравіч, 1943 г. н., в. Ляды Слуцкага раёна Мінскай вобласці, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Касцюковіцкі леспрамгас», ордэн «Знак Пашаны», медаль «За працоўныя заслугі».

Магілёўскі раён

Маісееў Леанід Сяргеевіч, 1950 г. н., в. Міхайлавічы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, старшыня калгаса «Зара», ордэны «Знак Пашаны», Айчыны III, II ступені, ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

Асіповіцкі раён

Роўбель Уладзімір Іванавіч, 1942 г. н., в. Рафалін Асіповіцкага раёна, Магілёўскай вобласці, старшыня калгаса «Чырвонае знамя», медаль «За працоўную доблесць», ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Пашаны.

Чэрыкаўскі раён

Хомчанка Зінаіда Іванаўна,1946 г. н., в. Язеры Чэрыкаўскага раёна, Магілёўскай вобласці, настаўніца Верамейскай сярэдняй школы, ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Магілёў

Акуліч Аляксандр Васільевіч, 1957 г. р., в. Пераколь Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, прафесар кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута, «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь».

Ананенка Васіль Аляксандравіч, 1947 г. н., в. Бранцава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, загадчык уралагічнага аддзялення Магілёўскай абласной бальніцы, ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь».

Батура Барыс Васільевіч, 1947 г. н., г. Ваўкавыск Гродзенскай вобласці, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровае званне «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь», ордэны «Знак Пашаны», Айчыны III ступені.

Васіленка Зоя Васільеўна, 1946 г. н., в. Слабодка Бялоўскага раёна, Курскай вобласці, загадчык кафедры тэхналогіі прадуктаў харчавання і мясапрадуктаў Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута, «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

Іваноў Леанід Леанідавіч, 1940 г. н., г. Магілёў, дэкан педагагічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ганаровыя званні «Заслужаны настаўнік БССР», «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР», медаль Францыска Скарыны.

Касьянава Лідзія Аляксееўна, 1943 г. н. г. Батумі Рэспублікі Грузія, дэкан тэхналагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута, ордэн «Знак Пашаны», «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Кавалькоў Якаў Міхайлавіч, 1941 г. н., в. Зімнік Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, брыгадзір комплекснай брыгады СУ-54 адкрытага акцыянернага таварыства «Лаўсанбуд», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, ордэны Працоўнага Чырвонага сцяга, Працоўнай славы II і III ступеняў, «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь».

Кружылаў Аляксандр Сяргеевіч, 1980 г. н., пас. Міхайлаўка Запарожскай вобласці Рэспублікі Украіна, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіён свету па спартыўнай гімнастыцы, «Заслужаны майстар спорту».

Лапцінскі Уладзімір Міхайлавіч, 1950 г. н., г. Орша Віцебскай вобласці, начальнік транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», ганаровае званне «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь».

Лабачоў Анатоль Леанідавіч, 1939 г. н., в. Колічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, настаўнік па спорце Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзерву, ганаровыя званні «Заслужаны трэнер БССР», «Заслужаны трэнер СССР», медаль «За працоўныя заслугі».

Максіменка Аляксей Нічыпаравіч, 1940 г. н., в. Н-Малінаўка Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці, першы прарэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт», ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Пятрова Ніна Рыгораўна, 1941 г. н., в. Лужкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Стужка», ордэн «Знак Пашаны», ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

Цітоў Святаслаў Андрэевіч, 1948 г. н., в. Масты Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод «Электрарухавік»», ордэн Дружбы народаў, ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

Трыхмінава Наталля Пятроўна, 1958 г. н., г. Магілёў, настаўнік пачатковых класаў СШ №34, ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Фаменка Валянціна Мікалаеўна, 1949 г. н., пас. Сухарукаў Мінскага раёна Мінскай вобласці, настаўнік хіміі гімназіі №3, ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Чарткоў Валерый Рыгоравіч, 1946 г. н., в. Нава-Ельня Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш»», ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь», ордэн Пашаны.

г. Бабруйск

Гаспіровіч Людміла Уладзіміраўна, 1947 г. н., г. Баброў Варонежскай вобласці Расійскай Федэрацыі, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы №17, ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Аляшчук Генадзь Вітальевіч, 1975 г. н., г. Бабруйск Магілёўскай вобласці, вайсковец в/ч 5448 г. Мінск, чэмпіён свету па цяжкай атлетыцы.

Рабікоўскі Міхаіл Мікалаевіч, 1953 г. н., в. Семукачы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, настаўнік па спорце ўстановы адукацыі «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь».

Танасюк Святлана Уладзіміраўна, 1947 г. н., г. Усць-Кут Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі, дырэктар Бабруйскага спецыялізаванага дашкольнага дзіцячага дома №1 імя Н. К. Крупскай для дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і якія маюць затрымку псіхічнага развіцця, ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».