RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2002 года

 

ЗВЕСТКІ аб выдатных жыхарах Магілёўскай вобласці, якія ўнесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2002 года

Круглянскі раён

Аляхновіч Уладзімір Адамавіч, 1957 г. р., в. Варгуццева Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктар Філатаўскага тэрытарыяльна-школьнага комплексу, ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Магілёў

Дзербянёў Віталь Вячаслававіч, 1976 г. н., в. Бароўка Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, чэмпіён Еўропы па цяжкай атлетыцы, «Заслужаны майстар спорту».

Качанаў Аркадзь Мікалаевіч, 1946 г. н., в. Зароўцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, пракурор Цэнтральнага раёна, ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

Пятрэня Таццяна Алегаўна, 1981 г. н., г. Магілёў, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, чэмпіёнка Еўропы па скачках на батуце.

Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч, 1951 г. н., в. Вотня Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова», медаль «За працоўную доблесць», ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

Хацыгаў Хаважы Ахмедавіч, 1977 г. н. г. Грозны Чэчэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, чэмпіён Еўропы па боксе.

Чарткова Людміла Купрыянаўна, 1947 г. н., г. Магдэбург Германіі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1 з гімназічнымі класамі», ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».