RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2003 года

 

ЗВЕСТКІ аб выдатных жыхарах Магілёўскай вобласці, якія ўнесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2003 года

Горацкі раён

Цыганаў Аляксандр Рымавіч, 1953 г. н., г. Горкі Магілёўскай вобласці, рэктар установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі, медаль «За працоўныя заслугі».

Магілёў

Масквіна Таццяна Сяргееўна, 1973 г. н., г. Навасібірск  Расійскай Федэрацыі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па самба Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, чэмпіёнка свету па барацьбе самба, «Заслужаны майстар спорту».

Печнікава Зоя Мікалаеўна, 1946 г. н., г. Алатыр Чувашскай АССР Расійскай Федэрацыі, артыстка, вядучы майстар сцэны ўстановы культуры «Магілёўскі абласны драматычны тэатр», медаль Францыска Скарыны, ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».

Рыбакоў Андрэй Анатольевіч, 1982 г. н., г. Магілёў, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, чэмпіён Еўропы па цяжкай атлетыцы, «Заслужаны майстар спорту».

Шашкова Зінаіда Мікалаеўна, 1947 г. н., м. Янавічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці, настаўнік біялогіі ўстановы адукацыі «Магілёўскі абласны ліцэй №3», ордэн Пашаны, ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Бабруйск

Міхневіч Андрэй Анатольевіч, 1976 г. н., г. Бабруйск, інструктар-метадыст па лёгкай атлетыцы нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, чэмпіён свету па лёгкай атлетыцы, «Заслужаны майстар спорту».