RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2004 года

 

ЗВЕСТКІ аб выдатных жыхарах Магілёўскай вобласці, якія ўнесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2004 года

Горацкі раён

Блыхін Мікалай Рыгоравіч, 1951 г. н., в. Заполле Віцебскага раёна Віцебскай вобласці, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі», медаль «За працоўную доблесць», ордэны Пашаны, Айчыны III ступені.

Магілёўскі раён

Капцоў Леанід Іванавіч, 1960 г. н., в. Навасёлкі-2 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, начальнік сельскагаспадарчага даччынага прадпрыемства «Авангард» транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», медаль «За працоўную доблесць», ордэн Пашаны.

Магілёў

Балахонаў Васіль Аляксеевіч, 1973 г. н., г. п. Карма Гомельскай вобласці, трэнер-выкладчык ДЮСШ па цяжкай атлетыцы Магілёўскага абласнога спартыўнага клуба прафсаюзаў – філіяла ўстановы «Спартыўны клуб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі», ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь».

Вішнеўскі Міхаіл Іванавіч, 1949 г. н., в. Сёмкаў-гарадок Мінскага раёна Мінскай вобласці, першы прарэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова», ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Ганчароў Аляксандр Васільевіч, 1959 г. н., в. Журавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, настаўнік па спорце ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы, ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь», ордэн Пашаны.

Літвінаў Валерый Іванавіч, 1947 г. н., в Туркі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, медаль «За працоўную доблесць», ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

Макараў Раман Сяргеевіч, 1984 г. н., г. Магілёў, спартсмен-інструктар Дырэктарата нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, чэмпіён XII Паралімпійскіх гульняў па плаванні, «Заслужаны майстар спорту».

Трашчанок Якаў Іванавіч, 1931 г. н., г. Мінск, дацэнт кафедры ўсходнеславянскай і расійскай гісторыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова», ордэн Пашаны.

Хортаў Міхаіл Мікалаевіч, 1953 г. н., в. Грамакі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі мясакамбінат», ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».