RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2006 года

 

ЗВЕСТКІ аб выдатных жыхарах Магілёўскай вобласці, якія ўнесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2006 года

горад Магілёў

Вярбіцкі Алег Рыгоравіч, 1940 г. н., г. Магілёў, наладчык аўтаматычных ліній і агрэгатных станкоў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод «Электрарухавік»», ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Пашаны.

горад Бабруйск

Парфяновіч Аляксандр Аляксандравіч, 1950 г. н., в. Светазер’е Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, вядучы майстар сцэны ўстановы культуры «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча», медаль «За працоўную доблесць», ордэн Пашаны.

Пахілка Яўген Палікарпавіч, 1939 г. н., в. Жураўна Полацкага раёна Віцебскай вобласці, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Бабруйскаграмаш», ордэны «Знак Пашаны», Айчыны ІІІ ступені.

Клімавіцкі раён

Глушакова Валянціна Мікалаеўна, 1952 г. н., в. Іванаўка Крычаўскага раёна, Магілёўскай вобласці, загадчыца Барысавіцкага фельчарска-акушэрскага пункта ўстановы аховы здароўя «Клімавіцкая цэнтральная раённая бальніца», ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Пашаны.

Круглянскі раён

Пліндаў Віктар Канстанцінавіч, 1949 г. н., в. Баўсевічы Круглянскага раёа Магілёўскай вобласці, начальнік Круглянскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, медаль «За працоўную доблесць», ордэн Пашаны.