RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года» па выніках 2008 года


Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года» па выніках 2008 года ў намінацыях:
 

вытворчая дзейнасць:

КОРНЕВУ Аляксандру Мікалаевічу, старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Палыкавічы» Магілёўскага раёна

КУПРЫЯНЧЫКУ Святаславу Уладзіміравічу, генеральнаму дырэктару Беларуска-германскага сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Джакей Пластык Магілёў»

ПАХІЛКУ Яўгену Палікарпавічу, генеральнаму дырэктару Адкрытага акцыянернага таварыства «Бабруйскаграмаш»

ПРУСАКОВУ Генадзю Рыгоравічу, дырэктару рэспубліканскага ўнітарнага даччынага Асіповіцкага аўтатранспартнага прадпрыемства «Аўтамабільны парк № 19»

РАМАНЕНКУ Уладзіміру Андрэевічу, дырэктару дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага будаўнічага прадпрыемства «Бялыніцкая ПМК-241»

ДОСКІНАЙ Таццяне Ціханаўне, аператару машыннага даення РУП «Вучгас «БДСГА»» г. Горкі
 

невытворчая дзейнасць:

АБРАМАВУ Анатолю Анатольевічу, маёру міліцыі, старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Чавускага райвыканкама

БІЛЫК Зінаідзе Іванаўне, галоўнаму рэжысёру ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы»

БАГДАНОВІЧУ Аляксандру Віктаравічу, спартсмену-інструктару Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, навучэнцу ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту»

БАГДАНОВІЧУ Андрэю Віктаравічу, спартсмену-інструктару Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, навучэнцу аддзялення веславання на байдарках і каноэ ўстановы адукацыі «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву»

КУЛІКУ Анатолю Сцяпанавічу, загадчыку цэнтра сардэчна-сасудзістай хірургіі УАЗ «Магілёўская абласная бальніца»

МЯНЬКОВАЙ Аксане Уладзіміраўне, спартсмену-інструктару Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, навучэнцы аддзялення лёгкай атлетыкі дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту»
 

грамадска-палітычная дзейнасць:

БАЙЦОВУ Сцяпану Сцяпанавічу, старшыні Лапаціцкага сельскага Савета дэпутатаў Слаўгарадскага раёна

ЗАДАРОЖНАМУ Аляксею Іванавічу, старшыні савета Мсціслаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў

БАТУРУ Барысу Васільевічу, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.