RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года» па выніках 2012 года

Спецыяльная прэмія «Чалавек года» прысуджана Магілёўскім аблвыканкамам 15 лепшым прадстаўнікам рэгіёна. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.

Паводле яго слоў, кандыдатамі на суісканне прэміі па выніках 2012 года было вылучана больш за 30 чалавек па трох намінацыях. Звання лаўрэатаў удастоены кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, СМІ, работнікі сацыяльнай сферы, людзі, якія дабіліся значных вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

Так, у вытворчай сферы лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года» сталі аператар машыннага даення ЗАТ «Ніва» Шклоўскага раёна Алена Алісеева; генеральны дырэктар СЗАТ «Сервалюкс» Яўген Баскін; генеральны дырэктар ААТ «Будаўнічы трэст №12» г. Магілёва Дзмітрый Марозаў; дырэктар ААТ «Агракамбінат «Усход»» Магілёўскага раёна Віктар Пінчук; загадчык аддзела інавацый і знешнеэканамічнай дзейнасці навукова-даследчай часткі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Васіль Усік; начальнік дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага будаўнічага прадпрыемства «Касцюковіцкая ПМК №260» Пётр Ермашкевіч.

У невытворчай сферы прэмій ўдастоены старшыня праўлення Бялыніцкага раённага спажывецкага таварыства Тамара Адамовіч; дырэктар РУП радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Магілёў»» Ірына Акуловіч; член нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце, чэмпіён Паралімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане Ігар Бокій; настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №1 г. п. Круглае» Алег Галаўкоў; урач траўматолаг-артапед, загадчык траўматалагічнага аддзялення УАЗ «Магілёўская абласная бальніца» Алег Даніленка; галоўны рэжысёр УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» Наталля Маісеева.

У сферы «Грамадска-палітычная дзейнасць» лаўрэатамі сталі: кіраўнік духоўна-асветніцкага цэнтра пры Свята-Мікола-Сафійскім храме, генеральны дырэктар ІПВГП «Баро» г. Бабруйска Васіль Баранчук; кіраўнік сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Новы быт», дэпутат Шклоўскага раённага і Каменалаўскага сельскага Саветаў дэпутатаў Аляксандр Канавалаў; галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Асіповіцкі край»», дэпутат Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў Віталь Кулакоў.

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца 26 студзеня падчас урачыстага сходу, прысвечанага 75-годдзю Магілёўскай вобласці. Заслужаным людзям будуць уручаны дыпломы і грашовыя прэміі. Старшыням камітэтаў, выканкамаў, начальнікам упраўленняў і аддзелаў аблвыканкама, кіраўнікам адміністрацый раёнаў у Бабруйску і Магілёве рэкамендавана заахвоціць саіскальнікаў, якім прэмія не прысуджана.

Прэмія «Чалавек года» заснавана аблвыканкамам у 2001 годзе з мэтай прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога вопыту і прызнання дасягненняў у вытворчай, творчай і грамадскай дзейнасці.