RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Працоўная група пры Міністэрстве эканомікі адобрыла праект Указа аб змяненні парадку выплаты ІП-узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

Працоўная група пры Міністэрстве эканомікі адобрыла праект Указа аб змяненні парадку выплаты ІП-узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

У ходзе абмеркаванняў праекта Указа былі разгледжаны палажэнні, якія дазваляюць не выплочваць ўзносы ў ФСАН за перыяды, калі дзейнасць ІП не ажыццяўлялася. Пры гэтым у месяцы, калі індывідуальны прадпрымальнік атрымліваў даход (ажыццяўляў дзейнасць), захаваўся ранейшы парадак узносаў, г. зн. прадпрымальнік абавязаны заплаціць 35% ад мінімальнай заработнай платы па Беларусі. Прычым у ІП застаецца права зарабіць сабе на пенсію, выплачваючы павышаныя ўзносы. Але гэта рашэнне прадпрымальнік па-ранейшаму прымае добраахвотна.

Апошні варыянт праекта Указа – гэта рэальная дапамога ІП. Разгледзім прыклад: індывідуальны прадпрымальнік не ажыццяўляе дзейнасць на працягу 4 месяцаў у годзе. Пры памеры мінімальнай заработнай платы 305 рублёў у месяц па-ранейшым парадку ІП павінен заплаціць узносы на суму 1281 рубель за цэлы год (305*12*35%). У выпадку, калі праект Указа будзе прыняты, то месяцы, у якіх ІП не працаваў, будуць выключаны з разліку (305*8*35%). Такім чынам, сума узносаў у ФСАН складзе толькі 854 рублі за год.