RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху

1. Плацельшчыкамі дзяржпошліны зяўляюцца арганізацыі і фізічныя асобы – уладальнікі транспартных сродкаў (артыкул 248 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК), падпункт 1.64 пункта 1 артыкула 249 ПК).

2. Абектам абкладання дзяржаўнай пошлінай прызнаецца выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (падпункт 1.64 артыкула 249 ПК).

3. Стаўкі дзяржпошліны ўстаноўлены па катэгорыях плацельшчыкаў у базавых велічынях у залежнасці ад віду транспартнага сродку, а таксама дазволенай максімальнай масы транспартнага сродку. Памеры ставак пазначаны ў пункце 112 дадатку 22 да ПК (прыкладаюцца).

Індывідуальныя прадпрымальнікі выплачваюць падатак па стаўках, устаноўленых для фізічных асоб.

3.1.Павышальны каэфіцыент 2 да ставак дзяржпошліны – ужываецца ў дачыненні да транспартных сродкаў, для якіх тэрмін дзеяння дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху устаноўлены ў 2 гады (частка другая пункта 8 артыкула 250 ПК).

3.2.Паніжальны каэфіцыент 0,5 да ставак дзяржпошліны ўжываецца (частка першая і трэцяя пункта 8 артыкула 250 ПК):

• у дачыненні да транспартнага сродку, уласнікам якога з’яўляецца ветэран Вялікай Айчыннай вайны, інвалід I або II групы, пры наяўнасці медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае прыдатнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, маторнымі маламернымі суднамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 3,7 кВт (5 конскіх сіл) (за выключэннем выпадкаў, пры якіх прадугледжана іх поўнае вызваленне ад дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху);

• у дачыненні да транспартных сродкаў, прызначаных для перавозкі небяспечных грузаў.

4. Вызваляюцца ад выплаты дзяржпошліны (арт. 257 ПК):

• арганізацыі і фізічныя асобы – у дачыненні да транспартных сродкаў, спецыяльна абсталяваных для выкарыстання інвалідамі, а таксама транспартных сродкаў, атрыманых (набытых) праз органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з раней дзеючым заканадаўствам;

• арганізацыі – за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў дачыненні да транспартных сродкаў:

– які выкарыстоўваецца для аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку хуткай медыцынскай дапамогі;

– МНС Беларусі, прызначаныя для рэалізацыі мер па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару;

– Мінабароны Беларусі, МУС, КДК Беларусі, Дзяржпагранкамітэта Беларусі, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, Следчага камітэта Беларусі;

– прызначаных для забеспячэння сацыяльнага абслугоўвання і аказання сацыяльных паслуг непрацаздольным і іншым катэгорыям грамадзян, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, а таксама сродкаў, на якія ў адпаведнасці з заканадаўствам нанесены надпіс «Сацыяльная служба»;

– перавозчыкі, уключаныя ў пералік аўтамабільных перавозчыкаў пасажыраў, абавязаных выконваць аўтамабільныя перавозкі транспартам агульнага карыстання, які зацвярджаецца Мінтрансам Беларусі, – у дачыненні да транспарту агульнага карыстання;

5. Выплата дзяржпошліны робіццада выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Дзяржпошліна павінна быць выплачана фізічнай асобай або арганізацыяй пры кожным звароце за выдачай дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Звяртаем увагу! Плацежныя дакументы на выплату дзяржпошліны павінны афармляцца на кожны транспартны сродак паасобку. Дзяржпошліна за допуск, выплачаная па адной квітанцыі або аплатнай інструкцыі за некалькі транспартных сродкаў, падлягае вяртанню.

6. Рэквізіты для залічэння дзяржпошліны

Выплата дзяржпошліны ажыццяўляецца ў рэспубліканскі бюджэт на рахунак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску, адкрыты для залічэння плацяжоў, кантроль за выплатай якіх ажыццяўляецца інспекцыяй МПЗ па г. Мінску, і ўлічваецца ў даходах рэспубліканскага дарожнага фонду (коды плацяжоў 3005, 3006):

Код плацяжу

 

3005

 

Дзяржаўнаяпошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху

зарганізацый

3006

Дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху

зфізічных асоб

 

Назва бенефіцыяра

Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску

УНП бенефіцыяра

100061550

Нумар рахунка

BY04AKBB36029110100040000000

Назва банка

ААТ «АСБ «Беларусбанк»

БІК

AKBBBY2X

Дадатак

 

Стаўкі дзяржаўнай пошліны (п. п. 112 дадатку 22 да НК)

Аб’ект абкладання

Памер стаўкі

(базавых велічынь)

фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі

юрыдычныя асобы

•        За легкавы аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай:

   

·                     • не больш за 1 тону (для юрыдычных асоб)

х

7

·                     не больш за 1,5 тоны (для фізічных асоб)

3

х

·                     • больш за 1 тону, але не больш за 2 тон (для юрыдычных асоб)

х

9

·                     • больш за 1,5 тоны, але не больш за 2 тон (для фізічных асоб)

6

х

·                     • больш за 2 тон, але не больш за 3 тон

8

11

 

·                     • больш за 3 тоны

11

14

За прычэп з дазволенай максімальнай масай:

   

·                     • не больш за 0,75 тоны

2

5

·                     • больш за 0,75 тоны

11

12

За прычэп-дачу (караван)

2

5

За грузавы аўтамабіль, аўтамабіль-цягач, грузапасажырскі аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай:

   

·                     • не больш за 2,5 тоны

8

12

·                     • больш за 2,5 тоны, але не больш за 3,5 тоны

17

17

·                     • больш за 3,5 тоны, але не больш за 12 тон

22

22

·                     • больш за 12 тон

25

25

За аўтобус з колькасцю пасадачных месцаў:

   

·                     • да 20 уключна

12

12

·                     • ад 21 да 40 уключна

17

17

·                     • звыш 40

22

22

За матацыкл

2

3

За сядзельны цягач

20

20

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці