RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кантроль за выкананнем заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў не ўваходзіць у кампетэнцыю падатковых органаў

Змяніўся парадак кантролю за выкананнем заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў. З кампетэнцыі падатковых органаў выключаныя паўнамоцтвы па ажыццяўленні кантролю за выкананнем гэтага пытання правяраемымі плацельшчыкамі.

Гэта звязана з аптымізацыяй пераліку кантралюючых (наглядных) органаў і сфер іх дзейнасці з мэтай выключэння двайнога кантролю адных і тых жа сфер дзейнасці рознымі органамі і вызначэння ўпаўнаважаных органаў. Адпаведныя змены прадугледжаны ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці».

З улікам выкладзенага, звароты грамадзян па пытанні парушэння суб’ектамі гаспадарання заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў варта накіроўваць кампетэнтнаму органу – у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці