RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выяўлена 31 фізічная асоба з тых, што ажыццяўлялі дзейнасць, якая не патрабуе дзяржрэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці, і не выплочвалі адзіны падатак за ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці

Падатковымі органамі Магілёўскай вобласці па выніках праведзеных кантрольных мерапрыемстваў за 3 месяцы 2018 года выяўлена 31 фізічная асоба з тых, што ажыццяўлялі дзейнасць, якая не патрабуе дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці, без выплаты адзінага падатку. Усім фізічным асобам у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства прад’яўлены да выплаты адзіны падатак у агульнай суме Br1,4 тыс., які выплачаны ў бюджэт у поўным аб’ёме.

Нагадваем, што пералік відаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх фізічныя асобы, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, выплачваюць адзіны падатак, устаноўлены артыкулам 295 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2017 № 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб».

У адпаведнасці з часткай 6 артыкула 13.6 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за нявыплату або няпоўную выплату сумы падатку, збору (пошліны) па неасцярожнасці, калі нявыплачаная або няпоўнасцю выплачаная сума падатку, збору (пошліны) перавышае адну базавую велічыню, фізічная асоба можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры пятнаццаці працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за пяць дзясятых базавай велічыні.

У адпаведнасці з часткай 8 артыкула 13.6 КаАП за нявыплату або няпоўную выплату сумы падатку, збору (пошліны), што здзейснена наўмысна, фізічная асоба можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры дваццаці працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, збору (пошліны), але не менш за пяць базавых велічынь.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці