RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 29 мая па 1 чэрвеня ў Мінску адбудзецца Міжнародная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці ТэхІннаПрам

З 29 мая па 1 чэрвеня ў Мінску адбудзецца 21-я міжнародная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці ТэхІннаПрам.

Дзелавая праграма выставы ўключае мерапрыемствы Беларускага прамысловага форуму:

  • пленарнае пасяджэнне «Беларусь – месца інтэграцыі Захаду і Усходу. Будучае развіццё прамысловага патэнцыялу рэспублікі»;
  • кірмаш інавацыйных распрацовак;
  • міжнародны сімпозіум «Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць»;
  • міжнародны навукова-практычны сімпозіум «Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь»;
  • кааперацыйную біржу «Навука і прамысловасць – стратэгія інавацыйнага супрацоўніцтва»;
  • біржу субкантрактаў у прамысловасці;
  • семінары і прэзентацыі удзельнікаў выставы;
  • конкурс зваршчыкаў Беларусі з міжнародным удзелам.

Мэты выставы:

  • дэманстрацыя інавацыйнага прамысловага абсталявання, прадукцыі і тэхналогій айчынных і замежных кампаній для іх прасоўвання на рэгіянальныя і міжнародныя рынкі;
  • умацаванне дзелавых кантактаў і абмен вопытам.

Месца: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж.