RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Як прадаць акцыі адкрытага акцыянернага таварыства

Ці існуюць сёння абмежаванні на продаж акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў?

З 1 студзеня 2011 года зняты ўсе абмежаванні па распараджэнні акцыямі адкрытых акцыянерных таварыстваў, акрамя выпадкаў, калі аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам маюць пераважнае права на набыццё ва ўласнасць адпаведнай вобласці, г. Мінска акцый (доляўу статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў з месцам знаходжання на тэрыторыі гэтай вобласці, г. Мінска:

уключаных у пералікі, якія зацвярджаюцца аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам па ўзгадненні з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, набытыя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь ў дзяржавы за грашовыя сродкі на льготных умовах (па цане на 20 працэнтаў ніжэйшай за намінальны кошт) і (або) у абмен на імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць», а таксама атрыманы ўзамен доляў грамадзян у маёмасці арэндных і калектыўных (народных) прадпрыемстваў пры пераўтварэнні іх у акцыянерныя таварыствы;

створаных у працэсе пераўтварэння дзяржаўных, дзяржаўных унітарных, арэндных і калектыўных (народных) прадпрыемстваў, калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў), якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю.

Магілёўскім аблвыканкамам рашэннем ад 30 чэрвеня 2014 г. № 18-16 «Аб пераліку гаспадарчых таварыстваў» (са зменамі ад 09.03.2016 № 10-7) устаноўлены

ПЕРАЛІК

гаспадарчых таварыстваў, акцыі якіх набыты грамадзянамі Рэспублікі Беларусь ў дзяржавы за грашовыя сродкі на льготных умовах (па цане, на 20 працэнтаў ніжэйшай за намінальны кошт) і (або) у абмен на імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць», а таксама атрыманы ўзамен доляў грамадзян у маёмасці арэндных і калектыўных (народных) прадпрыемстваў пры пераўтварэнні іх у акцыянерныя таварыствы, у дачыненні да якіх Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт мае пераважнае права на набыццё


п/п

Назва гаспадарчага таварыства

1

Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларусьрызінатэхніка»

2

Адкрытае акцыянернае таварыства«Славянка»

 

Магілёўскім аблвыканкамам рашэннем ад 30 чэрвеня 2014 г. № 18-17 «Аб пераліку гаспадарчых таварыстваў» (са зменамі ад 22.04.2015 № 18-10 і ад 28.05.2018 № 21-11) устаноўлены

ПЕРАЛІК

гаспадарчых таварыстваў, створаных у працэсе пераўтварэння дзяржаўных, дзяржаўных унітарных, арэндных і калектыўных (народных) прадпрыемстваў, калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў), якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, у дачыненні да акцый якіх Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт мае пераважнае права на набыццё


п/п

Назва гаспадарчага таварыства

1

Адкрытае акцыянернае таварыства «Агракамбінат «Усход»»

2

Адкрытае акцыянернае таварыства «Агракамбінат «Прыдняпроўскі»»

3

Адкрытае акцыянернае таварыства «Бабруйскі завод раслінных маслаў»

4

Адкрытае акцыянернае таварыства«Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод»

5

Адкрытае акцыянернае таварыства «Горкілён»

6

Адкрытае акцыянернае таварыства «Кіраўскі райаграпрамтэхснаб»

7

Адкрытае акцыянернае таварыства«Чырвоны харчавік»

8

Адкрытае акцыянернае таварыства«Магілёўская фабрыка марожанага»

9

Адкрытае акцыянернае таварыства «МАЖЭЛІТ»

10

Адкрытае акцыянернае таварыства «Малочныя горкі»

11

Адкрытае акцыянернае таварыства«Мсціслаўлён»

12

Адкрытае акцыянернае таварыства«Хоцімскі льнозавод»

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2006 г. № 677, калі на працягу 90 каляндарных дзён з дня атрымання аблвыканкамам паведамлення акцыянера аб намеры прадаць акцыі, або з дня размяшчэння заяўкі аб продажы акцый у Беларускай каціровачнай аўтаматызаванай сістэме адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа» (далей – БАКАС) аблвыканкамам не прынята рашэнне аб іх набыцці па заяўленай цане, такія акцыі могуць быць прададзены любой трэцяй асобе праз гандлёвую сістэму БАКАС па цане, не ніжэйшай за заяўленую.

З чаго пачынаць продаж акцый, куды ісці?

Акцыі прадаюцца праз ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» (за выключэннем асобных выпадкаў: продажу акцый дзяржаве і самому таварыству).

Удзельнічаць у таргах на біржы могуць юрыдычныя асобы – прафесійныя ўдзельнікі рынку каштоўных папер, якія з’яўляюцца членамі біржы (брокеры). Амаль усе банкі Рэспублікі Беларусь маюць ліцэнзію на здзяйсненне аперацый з акцыямі. Звяртацца можна ў банкі або ў дэпазітарыі (юрыдычная асоба, якая вядзе рэестр акцыянераў), якія кваліфікавана растлумачаць парадак дзеянняў, неабходных здзейсніць уладальніку (прадаўцу) акцый для іх адчужэння.

Пералік усіх прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер, якія ажыццяўляюць брокерскую дзейнасць, можна знайсці на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Ці варта прадаваць акцыі?

Спяшацца не трэба, але калі ёсць выгадная прапанова па набыцці акцый ад самога таварыства або іншай асобы, то варта падумаць.

Па якой цане можна сёння прадаць акцыі і што ўплывае на іх цану?

У кожнага акцыянера і інвестара ёсць сваё ўяўленне аб тым, колькі павінны каштаваць акцыі, таму і існуе рынак каштоўных папер.

Чым вышэйшы попыт, тым вышэйшая цана.

Можна арыентавацца на актывы прадпрыемства (гадавая справаздачнасць прадпрыемства штогод публікуецца ў друкаваных сродках масавай інфармацыі). На кошт акцый у значнай ступені можа ўплываць наяўнасць аб’ектаў нерухомасці ў цэнтры горада, запатрабаванасць на рынку выпускаемай прадукцыі, наяўнасць і памер долі дзяржавы ў статутным фондзе і інш. фактары.