RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Белстат будзе праводзіць выбарачнае назіранне за аб’ёмамі рознічнага продажу тавараў ІП і фізічнымі асобамі

Нацыянальны статыстычны камітэт будзе праводзіць у Беларусі выбарачнае дзяржаўнае статыстычнае назіранне за аб’ёмамі рознічнага продажу тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі. Адпаведнае даручэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 11 чэрвеня 2018 года №447, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, выбарачнае назіранне будзе ажыццяўляцца на рынках і ў гандлёвых цэнтрах чатыры разы на год (у лютым, маі, жніўні, лістападзе) у адпаведнасці з праграмай статыстычных работ, зацверджанай урадам.

Нацыянальны статыстычны камітэт упаўнаважаны прыцягваць для правядзення назірання грамадзян у колькасці 90 чалавек на падставе грамадзянска-прававых дагавораў з выплатай аднаразовага ўзнагароджання ў памеры 4, 5 тарыфных ставак першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА