RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 7 ліпеня ўступае ў сілу новая рэдакцыя Палажэння аб парадку выкарыстання касавага абсталявання і прыёму грашовых сродкаў

Выкарыстоўваць праграмныя касы хутка змогуць суб’екты гаспадарання для прыёму наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых сродкаў у выпадку ажыццяўлення разлікаў у безнаяўнай форме з дапамогай банкаўскіх плацежных картак (далей – грашовыя сродкі) пры продажы тавараў (работ, паслуг).

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2017 № 1040/17 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16» (далей – пастанова № 1040/17).

Пастанова № 1040/17 уступае ў законную сілу з 7 ліпеня 2018 г.

Праграмная каса – праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якога выконваюцца аперацыі па прыёме грашовых сродкаў і перадаюцца неабходныя дадзеныя ў сістэму кантролю касавага абсталявання (СККА).

Праграмная каса можа размяшчацца на электронных прыладах (ноўтбуках, планшэтах, якія адпавядаюць пэўным тэхнічным патрабаванням) суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць продаж тавараў (работ, паслуг) або выкарыстоўвацца такімі суб’ектамі гаспадарання з дапамогай глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт.

Праграмныя касы павінны забяспечваць магчымасць ажыццяўлення безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, у тым ліку плацежных сістэм Visa, MasterCard і «БЕЛКАРТ», эмісію якіх ажыццяўляюць банкі Рэспублікі Беларусь.

Праграмная каса – адзін з асноўных элементаў праграмнай касавай сістэмы. Паслугі па прадастаўленні праграмных кас, а таксама перадачу дадзеных у СККА будуць ажыццяўляць аператары праграмных касавых сістэм – юрыдычныя асобы-рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія адпавядаюць патрабаванням, вызначаным Міністэрствам па падатках і зборах.

Адказнасць за грашовыя абароты нясуць суб’екты гаспадарання

З мэтай аператыўнага выяўлення магчымых праблем у функцыянаванні касавага абсталявання прынята норма, якая прадугледжвае абавязак суб’ектаў гаспадарання ў выпадку выяўлення неадпаведнасці інфармацыі аб суме грашовых сродкаў, адлюстраванай у сутачнай (зменнай) справаздачы (Z-справаздачы), суме грашовых сродкаў, адлюстраванай у сістэме кантролю касавага абсталявання (СККА) за гэты працоўны дзень (змену), не пазней за наступны працоўны дзень паведаміць пра гэта ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах».

Пастанова № 1040/17 уступае ў законную сілу з 7 ліпеня 2018 г.

З улікам патрабаванняў міжнародных стандартаў прадугледжаны абавязак для суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць продаж тавараў у гандлёвым аб’екце з гандлёвай плошчай 650 квадратных метраў і больш, выкарыстоўваць касавы падсумоўвальны апарат або праграмную касу, якія забяспечваюць дыферэнцаваны ўлік дадзеных аб таварах, з выкарыстаннем сістэмы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі ГС1 Беларусі.

Унесены новыя нормы, якія не дапускаюць выкарыстанне касавага апарата ў выпадках, калі:

– месца ўстаноўкі касавага апарата з устаноўленым сродкам кантролю падатковых органаў (СКПО), найменне юрыдычнай асобы або прозвішча, імя і імя пабацьку індывідуальнага прадпрымальніка, які выкарыстоўвае яго, не адпавядаюць інфармацыі, змешчанай у СККА;

– касавы апарат, які выкарыстоўваецца ў гандлёвым аб’екце з гандлёвай плошчай 650 квадратных метраў і больш, не забяспечвае дыферэнцаваны ўлік.

Кніга касіра будзе запаўняцца толькі ў дні выкарыстання касавага апарата

Акрамя таго, канкрэтызаваны нормы аб недапушчальнасці выкарыстання касавага апарата ў выпадках, калі:

– у месцы яго ўстаноўкі адсутнічае кніга касіра (калі яе наяўнасць абавязковая), і (або) парушаны ўстаноўлены парадак яе запаўнення;

– пры надрукаваным на плацежным дакуменце часе аплаты тавару (работы, паслугі) адхіленне ад астранамічнага часу складае больш чым тры хвіліны. Раней дапушчалася адхіленне не больш чым на пяць хвілін.

Прапісаны парадак дзеянняў касіра ў выпадку выяўлення няспраўнасці касавага абсталявання, калі не вядзецца кніга касіра. Выкарыстанне такога абсталявання спыняецца, афармляецца заканчэнне працы, складаецца акт аб яго няспраўнасці, з указаннем сумы грашовых сродкаў, прынятых з выкарыстаннем гэтага абсталявання за гэты працоўны дзень (змену) да выяўлення яго няспраўнасці.

Уладальнікі грамадскага харчавання ў навучальных установах установяць касавае абсталяванне

Скарэктаваны дзеючы парадак прыёму наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў (работ, паслуг) без выкарыстання касавага абсталявання.

Уведзены абавязак па выкарыстанні касавага абсталявання пры прыёме наяўных грашовых сродкаў для арганізатараў грамадскага харчавання ў аб’ектах грамадскага харчавання, размешчаных ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, спецыяльных агульнаадукацыйных школах (спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах), сярэдніх школах – вучылішчах алімпійскага рэзерву, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах.

Касавае абсталяванне не патрабуецца пры аказанні паслуг па прадастаўленні жылых памяшканняў (іх частак) у інтэрнаце, і здачы ў наём (паднаём) жылых памяшканняў (за выключэннем жылых памяшканняў у гасцініцах, санаторыях, дамах (базах) адпачынку, аздараўленчых цэнтрах (комплексах), дамах паляўнічага), садовых домікаў, дач, у тым ліку для кароткатэрміновага пражывання.

Пры гэтым кожны факт прыёму наяўных грашовых сродкаў павінен афармляцца дакументам з пэўнай ступенню абароны, інфармацыя аб вырабе і рэалізацыі бланка якога ўключана ў электронны банк даных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны друкаванай прадукцыі.

Да такога дакумента адносіцца квітанцыя аб прыёме наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў (выкананні работ, аказанні паслуг) без прымянення касавых падсумоўвальных апаратаў і (ці) спецыяльных камп’ютарных сістэм і плацежных тэрміналаў, форма якой устаноўлена Пастановай Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ад 23.08.2011 № 34.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці