RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Як вызначаецца доля сродкаў ад бюджэтнага фінансавання, што атрымліваюцца ад прыбытковай дзейнасці, для мэт прадастаўлення нерухомай маёмасці бюджэтным арганізацыям у бязвыплатнае карыстанне

Як вызначаецца доля сродкаў ад бюджэтнага фінансавання, што атрымліваюцца ад прыбытковай дзейнасці, для мэт прадастаўлення нерухомай маёмасці бюджэтным арганізацыям у бязвыплатнае карыстанне?

Згодна з пунктам 2 дадатку да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю» капітальныя будынкі (збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, іх часткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, прадастаўляюцца ў бязвыплатнае карыстанне бюджэтным арганізацыям пры ўмове, што доля сродкаў, што атрымліваюцца імі ад прыбытковай дзейнасці, складае менш за 50 працэнтаў бюджэтнага фінансавання, якое паступіла на іх рахункі ў папярэднім годзе, калі іншае не прадугледжана ў гэтым пераліку.

Зыходзячы з гэтай нормы і з улікам меркавання Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь вызначэнне долі сродкаў, што атрымліваюцца бюджэтнай арганізацыяй ад прыбытковай дзейнасці, ажыццяўляецца шляхам суаднясення агульнай сумы сродкаў, якія паступілі ад прыбытковай дзейнасці, і касавых расходаў па сродках бюджэту.

Паколькі названай нормай прадугледжана параўнанне долі сродкаў, што атрымліваюцца ад прыбытковай дзейнасці, і бюджэтнага фінансавання, якое паступіла на рахункі бюджэтнай арганізацыі ў папярэднім годзе, рэкамендуем замацаваць у дагаворы абавязацельства бюджэтнай арганізацыі штогод прадастаўляць інфармацыю аб даходах і бюджэтным фінансаванні балансатрымальнікам для пацверджання абгрунтаванасці бязвыплатнага карыстання (арэнды) нерухомай маёмасцю.

Пры змене долі сродкаў бюджэтнай арганізацыі ў той ці іншы бок рэкамендуем заключыць ва ўстаноўленым парадку адпаведны дагавор на выкарыстанне гэтай нерухомай маёмасці, распаўсюдзіўшы яго дзеянне з 1 студзеня бягучага года.