RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якім нарматыўным дакументам устаноўлены парадак вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці

Якім нарматыўным дакументам устаноўлены парадак вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці?

Парадак вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці ўстаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 г. № 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю» (далей – Указ № 150) асобна пры здачы ў арэнду:

капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак;

капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, іх частак на рынках і ў гандлёвых цэнтрах для арганізацыі і ажыццяўлення рознічнага гандлю;

машын, абсталявання, транспартных сродкаў, іншай рухомай маёмасці, якая адносіцца да асноўных сродкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.