RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Як правільна разлічыць даплату да мінімальнай заработнай платы

ПЫТАННЕ: Работнік у маі 2018 г. адпрацаваў на пасадзе ліфцёра 160 г. (норма 167 г.) па асноўнай пасадзе. Работнік прыняты па працоўным дагаворы ліфцёрам на 0,25 стаўкі па сумяшчальніцтве. Па сумяшчальніцтве ён адпрацаваў 40 г. Як правільна разлічыць даплату да мінімальнай заработнай платы?

АДКАЗ: Мінімальная заработная плата параўноўваецца з заработнай платай, налічанай як па асноўным месцы працы, так і па сумяшчальніцтве.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2002 № 124-З «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы» (далей – Закон) вызначана, што яго дзеянне распаўсюджваецца на ўсіх работнікаў і наймальнікаў, якія заключылі працоўны дагавор на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Мінімальная заработная плата (месячная і гадзінная) прымяняецца наймальнікам пры аплаце працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора, з улікам адпрацаванага працоўнага часу (частка другая артыкула 6 Закона).

Сумяшчальніцтва – выкананне работнікам у вольны ад асноўнай працы час працы ў таго ж (унутранае сумяшчальніцтва) або ў іншага (іншых) наймальніка (наймальнікаў) (знешняе сумяшчальніцтва) на ўмовах іншага працоўнага дагавора з аплатай працы (артыкул 343 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Такім чынам, з работнікамі, якія выконваюць у аднаго наймальніка асноўную працу і працу на ўмовах сумяшчальніцтва, павінны быць заключаны два працоўныя дагаворы (кантракты).

Работнікам, якія з’яўляюцца ўнутранымі сумяшчальнікі, гэта значыць якія працуюць у аднаго наймальніка па асноўным месцы працы і на ўмовах сумяшчальніцтва, даплаты да памеру мінімальнай заработнай платы разлічваюцца асобна за асноўную працу і за працу на ўмовах сумяшчальніцтва.

Калі ў працоўных дагаворах (кантрактах) работніку, які працуе ў наймальніка па асноўным месцы працы і на ўмовах сумяшчальніцтва, устаноўлена тарыфная стаўка (аклад), то налічаная заработная плата будзе параўноўвацца з месячнай мінімальнай заработнай платай з улікам адпрацаванага часу (гэта значыць прапарцыйна адпрацаванаму часу).

Пры вызначэнні ў працоўных дагаворах (кантрактах) умоў аплаты працы работніку на аснове гадзінных тарыфных ставак (акладаў) для параўнання будзе прымяняцца гадзінная мінімальная заработная плата з улікам адпрацаванага працоўнага часу.

Гэта значыць прымяненне месячнай або гадзіннай мінімальнай заработнай платы залежыць толькі ад умоў аплаты працы, устаноўленых у працоўным дагаворы (кантракце) работніка.