Рус Бел Eng 中文

Кантрольна-прапускны рэжым адмяняецца на асобных участках тэрыторыі зоны адсялення Касцюковіцкага раёна

Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення інфармуе, што на падставе падпункта 1.6. рашэнні калегіі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2018 г. № 2 «Аб адмене кантрольна-прапускнога рэжыму на асобных участках тэрыторыі Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці і аб устанаўленні транзітнага праезду» і ў адпаведнасці з пунктам 13 Палажэння аб парадку забеспячэння і адмены кантрольна-прапускнога рэжыму на тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.12.2012 г. № 1110, з 28.07.2018 г. адмяняецца кантрольна-прапускны рэжым і выводзяцца з-пад кантролю Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення наступныя ўчасткі тэрыторыі зоны адсялення Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці:

– тэрыторыі адселеных населеных пунктаў Асоў, Скалін, Брацькавічы, Блудземля, Хомінка Забычанскага сельскага Савета, Гарбавічы, Прудок Беладуброўскага сельскага Савета, Вялікі Бор Боронькаўскага сельскага Савета;

– тэрыторыі кварталаў лесу №№ 7, 14, 19, 31, 41, 43, 45, 46, 47, 50, 53, 55, 56, 57, 58, 68, 69, 78, 79, 81, 87, 90, 91, 96, 102, 113 Дзяражанскага лясніцтва ДЛГУ «Касцюковіцкі лясгас»;

– тэрыторыі кварталаў лесу №№ 11, 13, 50, 51, 53, 54, 55, 56, 57, 58, 59, 60, 61, 62, 63, 75, 76, 97, 140 Беладуброўскага лясніцтва ДЛГУ «Касцюковіцкі лясгас»;

– тэрыторыі кварталаў лесу №№ 56, 72, 86, 87, 106 Панькоўскага лясніцтва ДЛГУ «Касцюковіцкі лясгас»;

– участак зямель сельскагаспадарчага прызначэння, які знаходзіцца ў падпарадкаванні КСУП «Саматэвічы Агра», плошчай 27 га, размешчаны паўночны ўсход ад адселенага населенага пункта Кісялёўка;

– участак зямель запасу плошчай 12,4 га, размешчаны на паўднёвы ўсход ад населенага пункта Відуйцы;

– участак зямель сельскагаспадарчага прызначэння, які знаходзіцца ў падпарадкаванні КСУП «Саматэвічы Агра», плошчай 1405,1 га, размешчаны на ўсход ад населенага пункта Відуйцы;

– участак зямель запасу плошчай 45 га, размешчаны на захад ад адселенага населенага пункта Воранаўка;

– участкі зямель сельскагаспадарчага прызначэння агульнай плошчай 956,8 га, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні КСУП «Саматэвічы Агра»;

– участак зямель сельскагаспадарчага прызначэння плошчай 174,7 га, які знаходзіцца ў падпарадкаванні КСУП «Дзямідавіцкі»;

– участак зямель сельскагаспадарчага прызначэння плошчай 470,8 га, які знаходзіцца ў падпарадкаванні КСУП «Парыжская Слабада»;

– участак зямель сельскагаспадарчага прызначэння плошчай 290,2 га, які знаходзіцца ў вядзенні падсобнага сельскагаспадарчага прадпрыемства філіял № 1 «ЦемАгра» ААТ «БЦЗ»;

– участак зямель сельскагаспадарчага прызначэння, які знаходзіцца ў падпарадкаванні КСУП «Саматэвічы Агра», плошчай 75 га, размешчаны ў межах былога квартала лесу №54 Беладуброўскага лясніцтва ДЛГУ «Касцюковіцкі лясгас»;

– участак зямель сельскагаспадарчага прызначэння, які знаходзіцца ў падпарадкаванні КСУП «Машавое Агра», плошчай 81,9 га, размешчаны на захад ад адселенага населенага пункта Вялікі Бор;

– участкі зямель сельскагаспадарчага прызначэння агульнай плошчай 567,6 га (35,5 га размешчана на захад ад адселенага населенага пункта Крывая Ніва; 156,07 га размешчана на ўсход ад адселенага населенага пункта Крывая Ніва; 31 га размешчана на поўнач ад адселенага населенага пункта Ветухна; 284,53 га размешчана на поўдзень, на ўсход і на поўнач ад адселенага населенага пункта Дубеец; 60,5 га размешчана на поўнач ад адселенага населенага пункта Мелаўка), якія знаходзяцца ў падпарадкаванні КСУП «Саматэвічы Агра»;

– участак зямель сельскагаспадарчага прызначэння, які знаходзіцца ў падпарадкаванні КСУП «Саматэвічы Агра», плошчай 47 га, размешчаны на ўсход ад адселенага населенага пункта Дзяражня;

– участак зямель сельскагаспадарчага прызначэння, які знаходзіцца ў падпарадкаванні КСУП «Дзямідавіцкі», плошчай 114,9 га, размешчаны на ўсход ад адселенага населенага пункта Рвенск;

– участак зямель сельскагаспадарчага прызначэння, які знаходзіцца ў падпарадкаванні КСУП «Парыжская Слабада», плошчай 40 га, размешчаны на паўднёвы ўсход ад адселенага населенага пункта Калодезская.

Агульная плошча тэрыторыі, на якой адмяняецца кантрольна-прапускны рэжым, складае 10436,7 га.

Рашэнне калегіі прынята ў сувязі са зніжэннем узроўняў радыеактыўнага забруджвання, пахаваннем адселеных населеных пунктаў, правядзеннем работ па базавым лесаўладкаванні (змяненне межаў, плошчаў, нумарацыі лясных кварталаў зямель ляснога фонду ДЛГУ «Касцюковіцкі лясгас»).

Разам з тым звяртаем увагу зацікаўленых гаспадарчых суб’ектаў і грамадзян, што скасаванне кантрольна-прапускнога рэжыму не адмяняе неабходнасці выканання правілаў пражывання на тэрыторыі, забруджанай радыенуклідамі.

Згодна з артыкуламі 27, 28, 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26.05.2012 г. № 385-З «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем праводзяцца мерапрыемствы па радыяцыйнай абароне, сацыяльна-эканамічным развіцці тэрыторый названых зон, прадугледжаныя дзяржаўнымі праграмамі па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На тэрыторыях, якія не адносяцца да зон радыеактыўнага забруджвання, праводзяцца мерапрыемствы па радыяцыйнай абароне, прадугледжаныя дзяржаўнымі праграмамі па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Гаспадарчая і іншая дзейнасць у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем ажыццяўляецца з захаваннем нормаў і правілаў па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі і выкарыстаннем тэхналогій, якія забяспечваюць вытворчасць прадукцыі, утрыманне радыенуклідаў у якой не перавышае рэспубліканскіх дапушчальных узроўняў.

У зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем забараняецца:

• ажыццяўленне сельскагаспадарчай дзейнасці на землях адчужэння – землях, на якіх немагчымая вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, утрыманне радыенуклідаў у якой не перавышае рэспубліканскіх дапушчальных узроўняў;

• вытворчасць (нарыхтоўка) прадукцыі, утрыманне радыенуклідаў у якой перавышае рэспубліканскія дапушчальныя ўзроўні;

• прыродакарыстанне, якое не адпавядае патрабаванням нормаў і правілаў па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі.

На тэрыторыях, якія не адносяцца да зон радыеактыўнага забруджвання, забараняецца:

• ажыццяўленне сельскагаспадарчай дзейнасці на землях адчужэння;

• вытворчасць (нарыхтоўка) прадукцыі, утрыманне радыенуклідаў у якой перавышае рэспубліканскія дапушчальныя ўзроўні.

Рэалізацыя прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, ажыццяўляецца пры ўмове абавязковага кантролю яе радыеактыўнага забруджвання і наяўнасці дакумента, які пацвярджае адпаведнасць ўтрымання радыенуклідаў у такой прадукцыі рэспубліканскім дапушчальным узроўням, што выдаецца арганізацыяй, якой у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб ліцэнзаванні, прадастаўлена права ажыццяўлення кантролю радыеактыўнага забруджвання.

Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.