RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тэрміны падключэння касавага абсталявання да сістэмы кантролю перанесены

МПЗ пракаментавала пастанову Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 29.06.2018 № 514/9 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16»

У мэтах скарачэння расходаў суб’ектаў гаспадарання, а таксама развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 29 чэрвеня 2018 года прынята пастанова № 514/9 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16» (далей – пастанова).

Пастановай тэрміны забароны на выкарыстанне касавых падсумоўвальных апаратаў і камп’ютарных сістэм, білетадрукарскіх машын (далей – касавыя апараты), з даты першай рэгістрацыі якіх у падатковым органе порайшло 6 гадоў, працягнуты да 1 студзеня 2020 года.

Акрамя таго, пастановай прадугледжваецца падаўжэнне тэрмінаў ажыццяўлення прыёму наяўных грашовых сродкаў і (або) банкаўскіх плацежных картак з ужываннем касавых апаратаў без усталяванага сродку кантролю падатковых органаў (далей – СКПО) для юрыдычных асоб, якія заключылі грамадзянска-прававы дагавор на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО, а таксама для індывідуальных прадпрымальнікаў (за выключэннем этапаў, у адпаведнасці з якімі суб’екты гаспадарання і касавыя апараты, якія выкарыстоўваюцца імі, ужо падключаны да СККА).

Так, пастановай прадугледжана:

– падаўжэнне тэрмінаў ажыццяўлення прыёму наяўных грашовых сродкаў і (або) банкаўскіх плацежных картак з прымяненнем касавага абсталявання без усталяванага СКПО (пры ўмове заключэння грамадзянска-прававога дагавора на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО) для юрыдычных асоб, указаных у абзацы шостым падпункта 2.6 часткі першай пункта 2 пастановы № 924/16, – з 6 да 15 месяцаў;

– змяненне тэрмінаў падключэння касавага абсталявання да СКПО (заключэння грамадзянска-прававога дагавора з РУП ІВЦ на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО) для індывідуальных прадпрымальнікаў, названых у абзацы сёмым часткі першай падпункта 2.6 пункта 2 пастановы № 924/16, на 9 месяцаў.

З улікам унесеных змен прадастаўляецца права ажыццяўляць прыём наяўных грашовых сродкаў і (або) банкаўскіх плацежных картак з ужываннем касавых апаратаў без усталяванага СКПО (пры ўмове заключэння грамадзянска-прававога дагавора на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО) юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць дзейнасць:

• у гарадах абласнога падпарадкавання і г. Мінску – да 1 мая 2019 г.;

• у гарадах раённага падпарадкавання – да 1 верасня 2019 г.;

• на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – да 1 кастрычніка 2019 г.

Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах абласнога падпарадкавання і г. Мінску, павінны будуць падключыцца да сістэмы кантролю касавага абсталявання да 1 верасня 2019 г., у гарадах раённага падпарадкавання – да 1 кастрычніка 2019 г., на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – да 1 лістапада 2019 г.

Інфармацыя аб тэрмінах ўстаноўкі СКПО і падлучэння да СКО з улікам унесеных пастановай змяненняў

Катэгорыя суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці

Тэрмін заключэння дагавора з РУП ІВЦ

Тэрмін, на працягу якога прадастаўляецца права ажыццяўляць прыём наяўных грашовых сродкаў і (або) банкаўскіх плацежных картак з прымяненнем касавага абсталявання без усталяванага СКПО (пры ўмове заключэння грамадзянска-прававога дагавора* на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО)

юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах абласнога падпарадкавання**і г. Мінску

да 01.02.2018

да 01.05.2019

юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах раённага падпарадкавання***

да 01.06.2018

да 01.09.2019

юрыдычныяасобы, якіяажыццяўляюцьдзейнасцьнаастатняйтэрыторыіРБ

да 01.07.2018

да 01.10.2019

індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах абласнога падпарадкавання**і г. Мінску

да 01.09.2019

да 01.11.2019

індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах раённага падпарадкавання***

да 01.10.2019

да 01.12.2019

індывідуальныяпрадпрымальнікі, якіяажыццяўляюцьдзейнасцьнаастатняйтэрыторыіРБ

да 01.11.2019

да 01.01.2020

*Длязаключэнняграмадзянска-прававогадагаворатрэбазвяртаццаўРУП «Інфармацыйна-выдавецкіцэнтрпападаткахізборах» (г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 19а, каб. 204, 205, тэл. (+375 222) 771-762, тэл./факс (+375 222) 771-761, 8 (025) 600-25-88, www.skko.by).

**Дагарадоўабласногападпарадкаванняадносіцца 10 гарадоў: гБрэст, г. Баранавічы, г. Пінск, г. Віцебск, г. Наваполацк, г. Гомель, г. Гродна, гЖодзіна, г. Магілёў, г. Бабруйск.

***Да гарадоў раённага падпарадкавання адносіцца 102 гарады:

Брэсцкая вобласць: г. Бяроза, г. Белаазёрск, г. Ганцавічы, г. Драгічын г. Жабінка, г. Іванава, г. Івацэвічы, г. Косава, г. Камянец, г. Высокае, г. Кобрын, г. Лунінец, г. Мікашэвічы, г. Ляхавічы, г. Маларыта, г. Пружаны, г. Столін, г. Давыд-Гарадок;

Віцебская вобласць: г. Браслаў, г. Верхнядзвінск, г. Глыбокае, г. Гарадок, г. Докшыцы, г. Дуброўна, г. Лепель, г. Міёры, г. Дзісна, г. Орша, г. Барань, г. Полацк, г. Паставы, г. Сянно, г. Талачын, г. Чашнікі, г. Новалукомль;

Гомельская вобласць: г. Буда-Кашалёва, г. Ветка, г. Добруш, г. Ельск, г. Жыткавічы, г. Тураў, г. Жлобін, г. Калінкавічы, г. Мазыр, г. Нароўля, г. Петрыкаў, г. Рэчыца, г. Васілевічы, г. Рагачоў, г. Светлагорск, г. Хойнікі, г. Чачэрск;

Гродзенская вобласць: г. Ваўкавыск, г. Скідзель, г. Дзятлава, г. Іўе, г. Ліда, г. Бярозаўка, г. Масты, г. Навагрудак, г. Астравец, г. Ашмяны, г. Свіслач, г. Слонім, г. Смаргонь, г. Шчучын;

Мінская вобласць: г. Беразіно, г. Барысаў, г. Вілейка, г. Валожын, г. Дзяржынск, г. Фаніпаль, г. Клецк, г. Капыль, г. Крупкі, г. Лагойск, г. Любань, г. Заслаўе, г. Маладзечна, г. Мядзель, г. Нясвіж, г. Маріна Горка, г. Слуцк, г. Смалявічы, г. Салігорск, г. Старыя Дарогі, г. Стоўбцы, г. Узда, г. Чэрвень;

Магілёўская вобласць: г. Быхаў, г. Горкі, г. Кіраўск г. Клімавічы, г. Клічаў, г. Касцюковічы, г. Крычаў, г. Мсціслаў, г. Асіповічы, г. Слаўгарад, г. Чавусы г. Чэрыкаў, г. Шклоў.

Падключэнне касавага абсталявання да СККА будзе ажыццяўляцца ў тэрміны, устаноўленыя графікамі, сфарміраванымі РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» з улікам падпісаных з суб’ектамі гаспадарання дагавораў, якія прадугледжваюць канкрэтны тэрмін падключэння кожнай адзінкі касавага абсталявання да СККА.

Графікі на падключэнне касавага абсталявання да СККА размешчаны на сайце Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» http://skko.by/ (www.skko.by).

Даведачна. Дадзеныя графікі могуць дапаўняцца па меры заключэння дагавораў субектамі гаспадарання з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» на падключэнне касавага абсталявання да СККА, у тым ліку ў выпадках стварэння новых абектаў рознічнага гандлю і сферы паслуг.

Прымаючы пад увагу асаблівае сацыяльнае значэнне ў забеспячэнні грамадзян у сельскіх населеных пунктах, у якіх адсутнічаюць аптэкі, не толькі лекавымі сродкамі, але і медыцынскай тэхнікай, вырабамі медыцынскага прызначэння і іншымі таварамі аптэчнага асартыменту, пастановай унесены адпаведныя змены ў падпункт 35.8 пункта 35 Палажэння аб парадку выкарыстання касавага абсталявання, плацежных тэрміналаў, аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў і прыёму наяўных грашовых сродкаў, грашовых сродкаў у выпадку ажыццяўлення разлікаў у безнаяўнай форме з дапамогай банкаўскіх плацежных картак пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2017 г. № 1040/17) (далей – Палажэнне).

Таксама пастановай унесены змены ў падпункт 35.18 пункта 35 Палажэння ў частцы абезасаблення найменняў формаў квітанцый, з выкарыстаннем якіх суб’екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць страхавую дзейнасць, маюць права прымаць наяўныя грашовыя сродкі без прымянення касавага абсталявання і (або) плацежных тэрміналаў. Унясенне гэтай змены дасць магчымасць у далейшым выкарыстоўваць для гэтых мэтаў зацвярджаемыя Міністэрствам фінансаў новыя формы такіх дакументаў.

Пастанова ўступае ў сілу з 8 ліпеня 2018 г., за выключэннем нормы, звязанай з пераносам тэрміну забароны на выкарыстанне касавых апаратаў, з даты першай рэгістрацыі якіх у падатковым органе прайшло 6 гадоў, каторая ўступіла ў сілу з 1 ліпеня 2018 года.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці